Сёння культуролаг Юлія Чарняўская, удава заснавальніка партала tut.by Юрыя Зісера, падзялілася ў Фэйсбуку здымкам сваёй карціны «Захавальнікі каранёў», якую яна малявала, знаходзячыся цягам амаль 8 месяцаў пад хатнім арыштам.
Чарняўскую затрымалі 18 траўня 2021 года — у той дзень, калі сілавікі разграмілі офіс партала. Пад хатнім арыштам яна знаходзілася да 13 студзеня 2022-га, а крымінальны пераслед яе не спынены дагэтуль.
Жанчына па-ранейшаму праходзіць абвінавачанай па «Справе tut.by», хоць уласнікам партала не з'яўляецца.
Каментары