Грамадства

Чаму так рэзка вырасла колькасць выпадкаў каранавіруса? Вось што адказалі ў Мінздароўя

У апошнія дні афіцыйная статыстыка па кавідзе б’е рэкарды. У сераду яна паказала плюс 3634 новыя выпадкі, учора — неверагодныя плюс 4990. Чым выкліканы такі вялізны скачок? Чытачка «Нашай Нівы» патэлефанавала на гарачую лінію Мінздароўя, каб даведацца гэта.

Чытачка звярнулася на гарачую лінію з пытаннем, чаму так рэзка вырасла колькасць хворых на каранавірус.

«Ужо не першы дзень новы штам гуляе, які называецца амікрон. Ён больш кантагіёзны, больш заразны», — патлумачыў спецыяліст Мінздароўя.

Але ж раней пры амікроне ў дзень было не больш за дзве тысячы выпадкаў, а апошняя афіцыйная лічба — амаль пяць тысяч. Што здарылася?

«Ну, такая няпростая сітуацыя», — адказалі на гарачай лініі.

Калі паглядзець статыстыку, то колькасць праведзеных тэстаў не заўсёды звязана з колькасцю новых выпадкаў. Напрыклад, 30 студзеня пры 43 тысячах тэстаў за мінулыя суткі зафіксавалі 2387 новых хворых на кавід, а 2 лютага пры 41,6 тысячы тэстах — 3634 кейсаў. Каля 1900 новых выпадкаў давала і 11 тысяч тэстаў (1 лютага), і 29 тысяч (31 студзеня).

Чытачка пацікавілася таксама, ці трэба цяпер зноў насіць маскі. Бо само Мінздароўя выкрасліла масачны рэжым з абавязковых правілаў, а з транспарту і іншых грамадскіх месцаў здзіралі налепкі з заклікамі насіць маскі.

«Адназначна!» — адказалі ў Мінздароўі.

Чытайце па тэме:

«Хто мне дасць бальнічны з тэмпературай 37?». Расказваем, як працуюць беларусы ў разгар «амікрона»

Катастрофа ў паліклініках. Гіганцкія чэргі на чатыры-шэсць гадзін, сотні людзей у калідорах

Хто можа захварэць на «посткавід»? Вось фактары рызыкі

Доктар-інфекцыяніст на брыфінгу Мінздароўя: Калі вы па-наплявацельску ставіцеся да навакольных, родных, то можаце не насіць маскі

Каментары

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?43

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Усе навіны →
Усе навіны

Украінка з расійскім пашпартам Анна Асці будзе двойчы запар збіраць «Мінск-Арэну»9

Леанід Неўзлін назваў расследаванне ФБК «зляпаным у Маскве злівам»

Дзяржпрапаганда паставіла новую модную ў падлеткаў субкультуру ў адзін шэраг з сатанізмам15

Брытанскі блогер, які хадзіў на паклон да Кубракова, скардзіцца, што не можа атрымаць дазвол на жыхарства ў Беларусі8

Крышціяну Раналду першым у свеце набраў мільярд падпісчыкаў у сацыяльных сетках

Брыжыт Макрон знялася ў папулярным серыяле

Палітвязню ўкраінскага паходжання ўжо прысудзілі калонію. А цяпер судзяць яшчэ па пяці палітычных артыкулах

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА29

ЗША дазволяць Украіне выкарыстоўваць для ўдараў па Расіі замежную зброю, але не ракеты ATACMS — The Times8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?43

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Галоўнае
Усе навіны →