Грамадства44

Былога беларускага палітвязня затрымалі на матчы ў Варшаве за адмову аддаць антылукашэнкаўскі банер

Пасля матчу «Легія» — «Дынама-Мінск» беларус правёў ноч у ізалятары і атрымаў двухгадовую забарону хадзіць на футбол. Фанаты польскага клуба выказалі абурэнне дзеяннямі аховы стадыёна.

Затрыманне Дзмітрыя Абрамука. Фота прадастаўлена Дзмітрыем Абрамукам

Пра гэта паведамляе выданне Most.

Дзмітрый Абрамук кажа, што паход на матч у Варшаве быў для яго спосабам пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі: у Беларусі яго раней асудзілі на два гады зняволення, а ў Варшаве Дзмітрый жыве з 2023 года. Ён узяў з сабой бела-чырвона-белы сцяг і планаваў глядзець гульню разам з сябрам.

— Мы ўзялі білеты на звычайную трыбуну за брамай. На стадыёне да нас падышла дзяўчына і сказала, што беларусам лепш прайсці ў гасцявы сектар. Там ужо сабраліся іншыя хлопцы з БЧБ-сцягамі, — распавядае Дзмітрый.

Беларус не ведаў, што ў гасцявым сектары фанаты запланавалі перформанс, але, убачыўшы банеры з антырэжымнымі лозунгамі, вырашыў падтрымаць суайчыннікаў.

— Я, наогул, думаў, што нічога не будзе. Але беларусы сабраліся і арганізавалі перформанс супраць Лукашэнкі. Вядома, я падтрымаў і не хаваў свой твар. Што ўжо хавацца, мяне і так ведаюць у Беларусі. І як былому палітвязню мне ёсць што сказаць рэжыму.

Затрыманне і ноч у ізалятары

Дзмітрыя затрымалі ў сярэдзіне першага тайма. Сцюарды падышлі да яго і запатрабавалі аддаць банер, які ён трымаў. Беларус адмовіўся і аказаў супраціў.

— У сектары былі фразы з некалькіх банераў, усе яны былі накіраваныя супраць Лукашэнкі і яго міліцыі. Калі да мяне падышлі сцюарды, я не адпускаў банер. Яны пачалі груба яго ў мяне адбіраць. Калі пазабіралі ўсе банеры ў іншых беларусаў, то падышлі да мяне і вывелі.

Забарона на наведванне футбола

Сцюарды перадалі Дзмітрыя паліцыі. Затым яго даставілі ў ізалятар, дзе ён знаходзіўся да суда, які адбыўся на наступны дзень.

— Ноч правёў у ізалятары. Адносіны нармальныя, умовы таксама — лепш, чым у Брэсце, дзе мяне трымалі ў 2021 годзе. Раніцай пакармілі, а ў абед пачаўся суд. Далі нават перакладчыка. Падчас суда я спасылаўся на тое, што не разумеў, што казалі сцюарды. Сапраўды не разумеў, але здагадваўся, што яны хочуць забраць банер. Мне было незразумела, чаму фанатам «Легіі» можна трымаць банеры, а ў нас усё адабралі. Суддзя мне здаўся нармальным, але вырашыў мяне пакараць: даў два гады забароны на матчы ў Польшчы. У абвінавачанні патрабавалі яшчэ штраф у 2 тыс. злотых, але суддзя яго не прызначыў.

Постановление суда

Пастанова суду. Дакумент прадстаўлены Дзмітрыем Абрамукам

Дзмітрый — футбольны фанат: у родным Брэсце ён падтрымліваў мясцовае «Дынама», але пасля 2020 года адмовіўся. Пасля эміграцыі ў Варшаву беларус рэгулярна хадзіў на матчы «Легіі» і зборнай Польшчы. Забарона стала для яго нечаканасцю.

— Я люблю футбол і прасіў хаця б 500 злотых штрафу і год забароны, але суддзя не змяніў рашэнне. Вынік гэтай гісторыі для мяне адзіны: цяпер нават у Польшчы я не магу публічна выказацца супраць Лукашэнкі.

Беларускі сектар. Фота: Tribuna

«Драма і ганьба»

Фанаты «Легіі» 8 лістапада выпусцілі заяву па выніках матчу. У ёй яны выказалі абурэнне дзеяннямі аховы стадыёна, якая прыбрала некаторыя палітычныя плакаты, вывешаныя беларусамі. Тыя выкарысталі матч, каб выступіць супраць рэжыму Лукашэнкі, а таксама нагадаць пра рэпрэсіі і палітвязняў у Беларусі.

«Ёсць тэмы, якія павінны быць вышэй за падзелы — напрыклад, барацьба за такія фундаментальныя каштоўнасці, як свабода слова, выяўленая гасцямі на стадыёне ў Польшчы, таму што дома за такія транспаранты іх адправілі б у калонію», — напісалі польскія фанаты.

Дзеянні аховы яны назвалі «драмай і ганьбай».

Каментары4

  • Ганьба
    09.11.2024
    Спачатку яны пазатыкаюць рты беларусам, потым украінцам. Нарэшце прыйдзе чарга саміх палякаў. Падобна, што людзі аднолькава тупа не вучацца на ўласнай гісторыі паўсюдна.
  • Яцек
    10.11.2024
    Разница с режимом лукашенки что не дали штрафа и не посадили на долгий срок. А так все похоже. Чувстуется Туск будет возобновлять дорые отношения с лукашенко.
  • Seka
    10.11.2024
    На масьце аднавілі артыкул

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»12

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк2

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

Пастаянны прадстаўнік РФ аб сітуацыі з Асадам: Расія застаецца вернай сваім сябрам у бядзе9

Асад быў здзіўлены, як дзейнічала яго армія3

Міліцыя будзе ўзмоцнена правяраць вакзалы і цягнікі3

Лесніка са Свіслачы судзяць за каментары ў тэлеграме па шасці крымінальных артыкулах. Яму пагражае да 12 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»12

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →