На відэа яна паведамляе, што «ўдзельнічала ў масавых беспарадках».
Яшчэ адно затрыманне ў А1. На гэты раз затрыманая вядучы спецыяліст па працы з кліентамі.
У праўладных тг-каналах з'явілася відэа, на якім дзяўчына кажа, што летам 2020 года «ўдзельнічала ў масавых беспарадках». Яе імя выразанае з роліка. Аднак, як паведамілі dev.by чытачы, гаворка ідзе пра Святлану Каленчыц.
Нагадаем, што 10 снежня быў затрыманы начальнік упраўлення па грамадскіх сувязях А1 Мікалай Брэдзелеў. На відэа ў праўладных тэлеграм-каналах ён кажа, што з ліпеня 2020 нібыта перадаваў трэцім асобам інфармацыю, звязаную з яго прафесійнай дзейнасцю, паведамляе дэталі свайго асабістага жыцця. Аб якой інфармацыі вядзецца, незразумела. Брэдзелеў атрымаў 15 сутак.
Таксама днямі намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Луцкі паведаміў, што кампанію А1 праверыць ААЦ, і што супраць яе будуць прынятыя «самыя жорсткія меры».
Каментары