Грамадства

Ігумення Гаўрыіла перахрысціла дзяцей курдскіх мігрантаў — так можна было? Спыталі ў муфтыя, што кажа іслам

Некалькі тысяч іракскіх курдаў працягваюць спробы трапіць у ЕС. Пасля кідання камянёў у палякаў на памежным пераходзе Брузгі, частка мігрантаў паехала адпачываць у памяшканне лагістычнага цэнтра, якое ім прадаставілі беларускія ўлады. Туды прыехала ігумення Гаўрыіла, настаяцельніца гродзенскага Свята-Раства-Багародзіцкага жаночага манастыра. З вялікім праваслаўным крыжам у руках яна раздавала дзецям шакаладкі, пасля чаго перахрышчвала малых. Сярод курдаў шмат мусульман — ці дазволеныя такія паводзіны ў дачыненні да іх дзяцей?

Муфтый Алі Варановіч тлумачыць:

«Тут адказнасць на сябе бяруць бацькі дзяцей, якія былі побач. Але я не бачыў гэтай сітуацыі, таму цяжка сказаць дакладней.

Таму адзначу такі момант — у ісламе ўсе дзеці, якія не дасягнулі паўналетняга ўзросту, лічацца мусульманамі. Паўналецце тут маецца на ўвазе не 18-годдзе, а палавое саспяванне, то-бок, недзе 11-13 гадоў. Пасля ўжо ў іх ёсць выбар веравызнання.

І па ісламу, якія б абрады над дзецьмі ні праводзяцца, хрысці ці ні хрысці, гэта ні на што не ўплывае, дзеці працягваюць заставацца мусульманамі. Таму і пасля ніякіх адмысловых абрадаў праводзіць не трэба».

Таксама шмат здзіўленых каментараў выклікала раздача ежы, калі беларускія ўлады прывозілі мігрантам каўбасу і сасіскі. У асноўным, чытачы цікавіліся: а ці дакладна тое халяль, дазволеная мусульманам ежа, не свініна?

Але ж, аказваецца, у такой сітуацыі іслам дазваляе есці любую ежу.

«У экстрэмальных умовах можна есці нават і свініну, асабліва калі ёсць пагроза жыццю ці здароўю мусульманіна, — кажа Варановіч. — Тут няма праблемы. Каб захаваць жыццё мусульманін нават абавязаны есці тое, што ёсць, у тым ліку і забароненае. 

У свой час, калі я служыў у войску, да нас трапіў узбек. Тыдзень ён не еў стравы з мясцовай сталоўкі, а пасля пачаў есці. З яго пасміхаліся, але ён усё правільна зрабіў — каб захаваць здароўе, пры адсутнасці выбару, мусульманін павінен зрабіць усё магчымае».

Чытайце таксама:

Да мігрантаў у Брузгі прыехала ігумення Гаўрыіла ВІДЭА

Каментары

У Віцебску затрымалі мінскага блогера-прыкаліста Bulbanews, у якога 600 тысяч падпісчыкаў у інстаграме1

У Віцебску затрымалі мінскага блогера-прыкаліста Bulbanews, у якога 600 тысяч падпісчыкаў у інстаграме

Усе навіны →
Усе навіны

Не толькі Ліван: тэлефон выбухнуў у руках у мужчыны ў цэнтры Масквы1

Дунай выйшаў з берагоў і стаў затапляць Будапешт

У Глыбокім затрымалі як мінімум 12 чалавек5

«Мяне звальнялі адусюль!» Цяпер за брошкамі майстрыцы ганяюцца модніцы, а люстэркі капіруюць на AliExpress

У Мінск ізноў прыехаў кіраўнік «ДНР»7

Ціханоўская прапанавала кандыдата на прадстаўніка па сацыяльнай палітыцы2

Рэсурсы Мінабароны РБ распаўсюдзілі новы брудны фэйк пра Украіну8

Яшчэ адзін дом у Мінску ўлетку купілі за 2 мільёны даляраў1

У цэнтры Таліна з'явіліся вялікая крама беларускай тэхнікі і бістро «Беларусь». Што адбываецца?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебску затрымалі мінскага блогера-прыкаліста Bulbanews, у якога 600 тысяч падпісчыкаў у інстаграме1

У Віцебску затрымалі мінскага блогера-прыкаліста Bulbanews, у якога 600 тысяч падпісчыкаў у інстаграме

Галоўнае
Усе навіны →