Грамадства

Затрыманы гісторык і выкладчык курсаў «Мова Нанова» Андрэй Колас

27 верасня ў дом гісторыка і выкладчыка курсаў «Мова Нанова» ў Ваўкавыску Андрэя Коласа ўламілася сямёра сілавікоў са шчытамі і зброяй. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі яго сябры. Фармальная нагода для візіту — праверка паляўнічай зброі. Хлопца затрымалі і пасля суда пасадзілі на 10 сутак.

«Прынялі ў РУУС, дзе ўжо была загатоўка — бяскрыўдны кліп, які Андрэй размясціў у сваіх сацсетках у 2018 годзе з маленькімі лагатыпам сайта, які прызналі экстрэмісцкім у 2021-м! — абураюцца сябры гісторыка. — Андрэя пасадзілі ў камеру з дробным зладзюжкам і бяздомным. З перадачы прынялі толькі рэчы. Ежу і кнігі развярнулі. Кожны вечар яго водзяць на допыты, на якіх з крыкам і матам прапануюць выехаць у Польшчу або сядзець усё жыццё».

Суразмоўнікі Еўрарадыё кажуць, што ў Ваўкавыску Андрэя Коласа ведаюць як «чалавека, які выпусціў з педкаледжа сотні юных патрыётаў». Ён выкладаў ім гісторыю і культуру Беларусі на роднай мове. Таксама гісторык шмат гадоў прапрацаваў дырэктарам турыстычнай кампаніі, якая стварыла музей беларускай шляхты.

«Ціск на выкладчыкаў курсаў «Мова Нанова» працягваецца. Многія з каманды былі вымушаныя выехаць за мяжу. Тыя, што засталіся ў Беларусі, пакуль не працуюць. Дзень настаўніка, які сёлета адзначаецца 3 кастрычніка, наш выдатны педагог і сябар сустрэне за кратамі. Мы вельмі чакаем яго на волі», — каментуюць сітуацыю калегі Андрэя Коласа.

Каментары

Па правую руку ад Лукашэнкі — Коля, па левую — Насця Казырыцкая. Нагадваем, хто яна такая2

Па правую руку ад Лукашэнкі — Коля, па левую — Насця Казырыцкая. Нагадваем, хто яна такая

Усе навіны →
Усе навіны

Людзям масава піша «Паважаны Акрэсціна». Што адбываецца?1

У Гродне адарвалі руку ветліваму ліхтару2

Па ўсёй Беларусі быў маштабны тэлекамунікацыйны збой2

Экс-амапаўцу з дачкой за ўдзел у пратэстах далі хатнюю хімію

У Беларусі запускаюць маршрутку на папулярным напрамку. Яна праедзе 350 км і будзе рабіць вялікі круг

Танкеры з газам з ЗША масава мяняюць маршруты і ідуць у Еўропу15

Выйшла на свабоду адвакатка Наталля Буракоўская

Скумбрыя з іголкамі, сала з цвікамі: у Мінску нехта раскідвае небяспечныя прынады для сабак3

Памёр Мікола Лавіцкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па правую руку ад Лукашэнкі — Коля, па левую — Насця Казырыцкая. Нагадваем, хто яна такая2

Па правую руку ад Лукашэнкі — Коля, па левую — Насця Казырыцкая. Нагадваем, хто яна такая

Галоўнае
Усе навіны →