Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў затрыманы як падазраваны па артыкуле 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх».
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2020_05/_nn_20200204-8231-nisce-52yoy.jpg.webp)
Фота Надзеі Бужан
Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў зяць палітыка Зміцер Антончык.
У самога Антончыка дома ў Шклове прайшоў вобшук: забралі страйкбольны аўтамат, сістэмнік, а таксама некаторую літаратуру. Зміцер на волі.
Каментары