Улада

Макей расказаў пра тэмы перамоў Лукашэнкі і Пуціна

Масква і Мінск рыхтуюцца да сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі, паведаміў РБК міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Будуць абмяркоўвацца пытанні інтэграцыі, не выключана абмеркаванне тэмы крэдытаў.

Ён таксама не выключыў, што можа быць закранутая тэма ўзаемадзеяння ў фінансава-крэдытнай сферы. «Але гэта не значыць, што Беларусь будзе прасіць абавязкова крэдыты ў Расіі і прасіць нейкай дапамогі. Магчыма, будзе абмяркоўвацца пытанне фінансава-крэдытнага ўзаемадзеяння з пункту гледжання рэалізацыі розных выгадных сумесных праектаў, якія абмяркоўваліся, дарэчы, падчас візіту віцэ-прэм'ера Барысава ў Беларусь», — сказаў міністр. На яго думку, краінам трэба рухацца па шляху сумеснай кааперацыі, якая дазволіць вывесці інтэграцыю на новы ўзровень.

Макей запэўніў, што праца па паглыбленні інтэграцыі Расіі і Беларусі не была спыненая з-за пандэміі і пратэстаў у Беларусі: «Пытанні нашага больш цеснага інтэграцыйнага ўзаемадзеяння абмяркоўваліся пастаянна. Кіраўнікі галіновых міністэрстваў сустракаліся адзін з адным. Былі здзейсненыя ўзаемныя візіты». Макей чакае, што апошнія падзеі, «якія адбываюцца ўнутры і вакол нашых краін, яны могуць і абавязкова падштурхнуць нас да больш цесных інтэграцыйных працэсаў у двухбаковым фармаце, і рана ці позна ў шматбаковым фармаце ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза».

Па інфармацыі «Коммерсанта», падчас візіту Лукашэнкі ў Расію боку могуць закрануць тэмы новага расійскага крэдыту ў памеры $3 млрд з рэшты сродкаў, вылучаных расійскім урадам на будаўніцтва Беларускай АЭС. Прадстаўнік Мінфіна Беларусі не пацвердзіў гэтую інфармацыю.

Макей упэўнены, што грамадзяне Беларусі падтрымліваюць узмацненне інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы. «Калі інтэграцыйныя працэсы будуць накіраваны на ўмацаванне дзяржаўнасці, я не думаю, што гэта выкліча нейкае абурэнне ў беларускіх грамадзян», — сказаў ён.

Праца па паглыбленні інтэграцыі пачалася ў канцы 2018 года. Бакі дамовіліся падрыхтаваць план збліжэння краіны і апісаць іх у інтэграцыйных картах (усяго 31). Аднак канчаткова ўзгадніць усе карты і падпісаць іх да гэтага часу не ўдалося.

Апошняя асабістая сустрэча Пуціна і Лукашэнка адбылася ў верасні ў Сочы. Пуцін на ёй падтрымаў намер Лукашэнкі правесці канстытуцыйную рэформу. 11 лютага Лукашэнка паведаміў, што новы варыянт Канстытуцыі краіны будзе распрацаваны ў 2021 годзе, а на рэферэндум ён можа быць вынесены ў 2022 годзе.

Каментары

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца6

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца

Усе навіны →
Усе навіны

«Мучымся». Дальнабойшчык расказаў, што ў чарзе на мяжу пад Брэстам стаяць тыднямі1

Расійскі прапагандыст, пра смерць якога паведамляла ГУР Украіны, пакуль жывы1

Беларус збіраў яблыкі і наткнуўся на мілага грызуна з Чырвонай кнігі ВІДЭА2

Пад Лідай спілавалі 300-гадовую сасну. Яна была жывая і здаровая14

«Можа каштаваць да некалькіх тысяч еўра». У Польшчы прадаецца Статут ВКЛ6

Разляцеўся фэйк, быццам Тэйлар Свіфт страціла 17 мільёнаў падпісчыкаў, бо не падтрымала Трампа28

Вызваленнем новай групы палітвязняў Лукашэнка пасылае яшчэ адзін сігнал. Каму і навошта?9

Вольга Гарбунова пакінула пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета32

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца6

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца

Галоўнае
Усе навіны →