Хакеры выдалілі інстаграм Марыі Васілевіч з 38 тысячамі чытачоў. Яна стварыла новы — на яго падпісаліся толькі 500 чалавек
«Міс Беларусь 2018» і дэпутатка Марыя Васілевіч страціла свой акаўнт у інстаграме @by_vasilevich на 38,6 тысяч фаловераў: яго ўзламалі і выдалілі хакеры.
«Дарагія хакеры, вы канечне вялікія прафесіяналы, вашы б здольнасці, ды ў мірны кірунак… І калі вы хоць на хвіліну сталі шчаслівыя, адтаго, што выдалілі мой акаўнт, я праўда рада, што хай і ўскосна, але аказалася датычнай да вашага добрага настрою!» — напісала Васілевіч у першым допісе свайго новага інстаграм-акаўнта (пунктуацыя аўтарская).
Другі допіс Васілевіч прысвяціла таму, што адхрысцілася ад законапраекта, які дазваляе пазбаўляць беларусаў грамадзянства: «Я ніколі не прапаноўвала гэты законапраект агулам, і дадзеную норму ў прыватнасці. Распрацоўшчыкам абноўленага закона выступіла МУС», — напісала яна.
Першы допіс на момант публікацыі сабраў 198 лайкаў, другі — 258.
Выглядае, што да ранейшых лічбаў Васілевіч вернецца няхутка: за першыя тры дні існавання новага акаўнта інтарэс да яго праявілі толькі 495 падпісантаў.
Каментары