Грамадства

Барыса Хамайду з Віцебска аштрафавалі на 1350 рублёў

24 снежня суд Чыгуначнага раёна Віцебска аштрафаваў найстарэйшага віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайду на 50 базавых велічынь. Суддзя Вольга Шапавал прызнала яго вінаватым ва ўдзеле ў недазволеным уладамі пікетаванні. Дзеянні актывіста былі кваліфікаваныя паводле ч. 3 арт.23.34 КаАП, паведамляюць праваабаронцы.

Паводле пратакола, складзенага супрацоўнікам Чыгуначнага РАУС, Барыс Хамайда 9 снежня каля дома №30 па вуліцы Леніна «ўзяў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні». Размясціў там плакат з лозунгам «Жыве Беларусь!», улётку з друкаваным тэкстам «Ты пераможаш!» і стужкі бела-чырвонага колеру. На думку міліцыянтаў, сваімі дзеяннямі Хамайда парушыў парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.

З пратаколам актывіст не пагадзіўся, віны сваёй не прызнаў, ад дачы паказанняў адмовіўся, бо свае дзеянні пікетам не лічыць.

«Я паказваю, што я жыву ў Беларусі, што тут жывуць беларусы, што тут ёсць гісторыя, што бел-чырвона-белы сцяг — сцяг гістарычны… І з боку маралі, і з боку законнасці — усё нармальна. Я лічу, што гэтак выказваў нацыянальны, беларускі інтарэс, а грамадскі ён ці палітычны, вызначайце самі», — сказаў Барыс Хамайда.

Пасля агучвання матэрыялаў справы суддзя Вольга Шапавал прызначыла Барысу Хамайду штраф у памеры адной тысячы трохсот пяцідзесяці рублёў (50 базавых велічыняў).

Суд доўжыўся 20 хвілін.

Каментары

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Бабруйска прыдумаў хітрую схему махлярства і атрымаў 368 тысяч рублёў — усё дзеля гульні на стаўках1

Тры «шахеды» заляцелі ў Беларусь, у небе цяпер і верталёт Лукашэнкі 1

Гарманальная кантрацэпцыя і рызыка развіцця раку: якую сувязь паказалі новыя даследаванні

Падазрэнне на вірус Марбург у Гамбургу не пацвердзілася

У Расіі рэцыдывіст ростам меншым за 150 см скраў трох кенгуру — аднаго ён хацеў абмяняць на макаку сваёй мары5

У Стакгольме назвалі лаўрэатаў альтэрнатыўнай нобелеўкі1

Упершыню ў гісторыі Мексікі жанчына стала прэзідэнтам4

Паміж Расіяй і Казахстанам разгараецца гандлёвая вайна6

Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто

Галоўнае
Усе навіны →