Выбары-2020110110

Віктар Бабарыка ідзе ў прэзідэнты

Адпаведны зварот кіраўнік «Белгазпрамбанка» змясціў у сваім фэйсбуку.

«Ніколі не думаў, што буду пісаць такі тэкст і спадзяваўся, што заставацца на пазіцыях эканамічнага аналітыка і не займацца палітыкай мне ўдасца да наступу новых часоў у нашай краіне. Але «ніколі не кажы ніколі»!:(

Такім чынам, я буду вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах 9 жніўня.

«Я не наіўны чалавек і выдатна разумею тыя межавыя ўмовы і правілы гульні, якія сфармаваны на гэтым полі ў Беларусі, а самае галоўнае — фінальную частку гэтай «дзеі», якая была сфармуляваная яшчэ ў эпоху Сталіна: няважна, як галасуюць, важна, як лічым.

Аднак, ведаючы ўсё гэта, я веру ў абмежаванасць любой неэфектыўнай сістэмы, у магчымасці, якія прадастаўляюць новыя інструменты на базе сучасных тэхналогій, а самае галоўнае, я вельмі баюся, што гэта апошні шанец хоць нейкіх выбараў у незалежнай Беларусі. І я палічыў для сябе недапушчальным і сараматным шкадаваць пра тое, што не паспрабаваў нешта змяніць, апраўдваючы сябе тым, што змяніць нельга нічога.

«Калі можна сумленна апісаць тую сітуацыю, у якой мы знаходзімся, калі верны аналіз, чаму мы дайшлі да гэтай кропкі, калі можна прапанаваць варыянт вырашэння праблемы, дык трэба і прыняць адказнасць за рэалізацыю гэтага варыянту», — дадае Бабарыка.

***

Віктар Бабарыка

Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Мінску. Скончыў БДУ (1988) і Акадэмію кіравання (1995). У банкаўскай сістэме працуе з ліпеня 1995 года. Старшынёй праўлення «Белгазпрамбанка» прызначаны ў ліпені 2000 года.

Каментары110

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА21

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

Новая хваля палітычных арыштаў у Гомелі: што вядома

Камуніст Сыранкоў усімі сіламі даказвае сваю фіктыўнасць: пахваліўся, што паставіў подпіс за Лукашэнку3

Выбралі самага прыгожага ката ў свеце6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА21

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →