Культура

Мастачка з Карэлічаў вышыла ўнікальную мапу Гродзенскай вобласці

Мапа складаецца з аўтэнтычнай вышыўкі, ткацтва і карункаў кожнага раёна Гродзеншчыны.

Аўтар гэтай унікальнай мапы — рамесніца з Карэлічаў Вольга Крышэнь. Яна расказала «Нашай Ніве», што для стварэння мапы ёй спатрэбілася два з паловай месяцы.

«Больш за месяц я вывучала арнаменты. Шукала інфармацыю ў кнігах, у інтэрнэце, вельмі дапамагла мне ў гэтым сэнсе кніга Міхаіла Кацара «Беларускі арнамент. Ткацтва», — расказвае мастачка.

Вольга імкнулася строга прытрымлівацца колеравай гамы. І ні адзін колер нітак на карціне не паўтараецца. Калі побач знаходзяцца раёны, у якіх колеры падобныя, Вольга выбірала розныя адценні.

«Цяжэй за ўсё было паўтараць арнаменты тых раёнаў, якія захаваліся толькі на чорна-белых здымках. Але тут дапамог уласны досвед. Калі арнамент сімвалізуе ваду, то, вядома, што ён будзе ў зялёна-чорных колерах, калі неба — у блакітна-фіялетавых. Наогул, традыцыйныя колеры беларускага арнаменту — гэта чырвона-чорны, дзе чорны — колер зямлі, чырвоны — сонца», — удакладняе мастачка.

Памер працы 90х85 сантыметраў, у якасці палатна Вольга Крышэнь выкарыстоўвала карэліцкі лён, а вышывала, ткала і вязала французскімі мулінэ.

Па перыметры работы ўзоры таксама сімвалічныя: зверху — аўтэнтычны ўзор Віцебскай вобласці, з якой мяжуе Гродзеншчына, знізу — Брэсцкай, з правага боку — Мінскай, а з левага — Беластоцкага ваяводства. Каб дапоўніць карціну, было вырашана зрабіць яшчэ і гадзіннік, які сваім колерам сімвалізуе чатыры пары года.

Праца Вольгі Крышэнь была прадстаўленая на выставе, прысвечанай 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці, цяпер яна — у прыватнай калекцыі жанчыны з Гродна.

«Праца спадабалася, я вырашыла яе прадаць. Карціну я ацаніла на 500 беларускіх рублёў. Думаю на будучы год паўтарыць яе, але ва ўдвая меншым памеры», — прызнаецца Вольга.

Што датычыцца глабальных планаў, то Вольга прызнаецца, што хацела б такім чынам вышыць мапу ўсёй Беларусі.

«Але калі на адну Гродзенскую вобласць у мяне пайшло амаль тры месяцы, то каб зрабіць Беларусь — гэта за працу трэба засесці на год», — дадае Вольга Крышэнь.

Фота polymia.by.

Каментары

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам. Хто хаваецца за арабамі?

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам. Хто хаваецца за арабамі?

Усе навіны →
Усе навіны

Машыну, вакол якой у Мінску паклалі асфальт, усё ж такі пераставілі3

У Мінску прадаюць 8-пакаёвую кватэру. Колькі просяць?1

У Расіі зноў актывізаваўся падзабыты Анатоль Кашпіроўскі9

Міжнародны гуманітарны фонд — каму ён будзе дапамагаць і колькі там цяпер грошай5

Старажытнасці з разрабаваных музеяў Судана прадаюцца за бесцань на аўкцыёнах

Хто тыя мільярдэры, якія стаяць за Трампам і Харыс?2

«Пакуль у краме ёсць макароны за 30 цэнтаў і каўбаса за 90, — я магу быць без грошай». Моладзь — пра жыццё ў эміграцыі без дапамогі бацькоў

Як Ізраіль стварыў сучаснага «траянскага каня» для «Хезбалы» — цікавыя дэталі аперацыі з пэйджарамі17

Comedy Club закрываецца7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам. Хто хаваецца за арабамі?

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам. Хто хаваецца за арабамі?

Галоўнае
Усе навіны →