Лідчукі пратэстуюць на прыступках Лідскага райвыканкама супраць экалагічнай катастрофы на рэках Дзітва, Лідзейка і Нёман. Ужо больш за тыдзень бесперапынна працягваецца скід нечыстотаў з лідскіх палёў фільтрацыі ў рэкі Дзітва і Лідзейка, піша «Радыё Рацыя».

Сотні тон атручанай вады зліваюцца праз калектары ў гэтыя рэчкі, а пасля ў Нёман, з-за чаго гіне ўся флора і фаўна. Жыхары Лідчыны пачалі біць трывогу яшчэ тыдзень таму, калі па рацэ пайшла брудная вада, смурод і нежывая рыба. Увесь час звяртаюцца ў адпаведныя службы, але экалагічная катастрофа працягваецца і па сённяшні дзень. Незадаволеныя жыхары Ліды выйшлі з акцыяй пратэсту да будынка райвыканкама.
У сваю чаргу лідскія камунальшчыкі і санэпідэмслужбы тлумачаць прычыну рэзкага пагаршэння стану якасці вады ў рацэ Дзітва ды мору рыбы ў ёй гарачым надвор'ем.
Каментары