Збеглы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч накіраваў акцёру Уладзіміру Зяленскаму віншаванне з перамогай на выбарах кіраўніка дзяржавы. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў прадстаўнік экс-прэзідэнта Юрый Кірасір. Там жа ён апублікаваў тэкст звароту Януковіча да Зяленскага.
«Паважаны Уладзімір Аляксандравіч! — пачынаецца пасланне. — Я шчыра віншую вас з абраннем на пасаду прэзідэнта Украіны». Украінцы, заўважыў Януковіч, даверылі гэту пасаду Зяленскаму «ў найцяжэйшы для краіны момант гісторыі».
«Я хачу нізка пакланіцца мудраму ўкраінскаму народу, які не даў сябе падмануць, не паддаўся на правакацыі і хлусню, а зрабіў свядомы выбар», — зазначыў экс-кіраўнік дзяржавы. Зяленскаму ён параіў «не падвесці» ўкраінцаў, якія «даверыліся яму» і спадзяюцца на тое, што ён верне «народу мір і росквіт».
«Я жадаю вам моцнага здароўя, блаславення ад Госпада і поспехаў на вашай высокай і адказнай пасадзе прэзідэнта Украіны», — рэзюмаваў Януковіч.
Каментары