У Беларусі затрыманы баец ММА Мурад Амрыеў, які 6 чэрвеня збег з будынка транспартнай пракуратуры ў Бранску, дзе яго спрабавалі затрымаць чачэнскія сілавікі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Камітэта па прадухіленні катаванняў Ігар Каляпін.
Па словах Каляпіна, Амрыева каля апоўначы затрымалі памежнікі ў горадзе Добруш Гомельскай вобласці. Днём 8 чэрвеня яго перавязуць пад канвоем у Гомель.
Баец ММА Мурад Амрыеў з'ехаў з Расіі ў 2013 годзе — пасля таго, як яго, па словах праваабаронцаў, выкралі і катавалі паліцыянты ў Чачні. Сілавікі спрабавалі дамагчыся ад яго паказанняў на брата, якога нейкі высокапастаўлены чачэнскі паліцэйскі лічыць арганізатарам замаху на сябе.
4 чэрвеня 2017 года Амрыева затрымалі на мяжы Расіі і Украіны - ён ехаў у Маскву па новую візу. Аказалася, што ён знаходзіцца ў федэральным вышуку за выкарыстанне падробленых дакументаў; па дадзеных Камітэта па прадухіленні катаванняў, падставай для гэтага стала памылка друку ў яго пашпарце.
6 чэрвеня Амрыева фармальна вызвалілі і павезлі на допыт у будынак бранскай транспартнай пракуратуры. Каля будынка сабраліся супрацоўнікі АМАП, а ўнутр зайшлі два чачэнскія аператыўнікі, якія сабраліся этапаваць Амрыева ў Чачню. Па словах яго адвакатаў, спартсмену ўдалося скарыстацца «мітуснёй», выбегчы з будынка і з'ехаць на машыне сяброў, якія пад'ехалі да будынка. Дзе ён знаходзіўся пасля гэтага, было невядома.
Каментары