Усяго патроху1616

У Беларусі распаўсюджваюцца тарантулы? ФОТЫ

Апошнія гады клімат у Беларусі моцна пацяплеў. Растуць у нас цяпер кавуны і дыні. Мяняецца і фаўна.

Чытач «Нашай Нівы» Іван Мяжэвіч хадзіў у грыбы ў Баранавіцкім раёне і даслаў у Рэдакцыю фота вялікага павука. Піша: «Такі вялікі! Можа гэта тарантул?»

Іншы чытач «НН» даслаў фота вялізнага павука, які прыжыўся ў пад'ездзе:

Што гэта за павукі? «Наша Ніва» звярнулася да загадчыка лабараторыі Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах Акадэміі навук, кандыдата біялагічных навук Алега Прышчэпчыка.

«На першым фота знаходзіцца крыжавік вуглаваты (Araneus angulatus). Ён жыве ў лясах. Сеткі размяшчаюцца высока над зямлёй між галінамі дрэў».

Фота Macroid.ru.

«У пад’ездзе ж можна распазнаць крыжавіка дыадэмавага, або звычайнага (Araneus diadematus)», — кажа Алег Прышчэпчык.

Фота animalphotos.ru.

«Усе яны адносяцца да віду аранэідаў і ўваходзяць у сямейства павукоў кругапрадаў. Гэта адно з самых шматлікіх сямействаў у свеце, яно налічвае больш за 2500 разнавіднасцяў, — кажа Прышчэпчык. — Ва ўсяго гэтага сямейства ёсць спецыяльныя нарасты на пярэдняй пары канечнасцяў, дзякуючы якім яны здольныя плесці асаблівы від павуты».

Што вы кажаце, вялікія?

«Ды не, — не пагаджаецца Прышчэпчык. — Яны сярэдніх памераў, самцы прыблізна паўтара сантыметра, саміцы — два з паловай».

Крыжавікі сілкуюцца ўсімі кузуркамі, якіх яны могуць злавіць у свае сецівы — восамі, пчоламі, мухамі і матылькамі. Злоўленую ў сетку здабычу павук кусае, абмотвае ніткамі павуціння і пераварвае з дапамогай стрававальных ферментаў. За суткі крыжавікі з'ядаюць ежу, роўную ўласнай вазе.

Укус такога павука не страшны. Максімум — на месцы ўкусу можа назірацца невялікая прыпухласць некалькі дзён. 

А клімат у Беларусі, сапраўды, цяплее. І доказ таму — у Рэдакцыю трапіла фота багамола, якога сын аднаго з журналістаў «Нашай Нівы» зняў у Заслаўі. Раней багамолы жылі толькі ў краінах паўднёвей за Беларусь. А цяпер і ў нас. Зірніце, які харашун.

Каментары16

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе11

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў21

Навукоўцы не выявілі сувязі паміж выкарыстаннем сацыяльных сетак і псіхічнымі праблемамі

У цягніку Мінск-Брэст раптоўна памёр італьянец17

Пераходная адміністрацыя Трампа адмаўляе, што дарадца Ланза казаў пра Украіну ад яе імя20

Даследаванне ДНК ахвяр вывяржэння ў Пампеях разбурыла прыгожую легенду пра маці з дзіцем10

У Прыпяцкім нацыянальным парку адшукалі старажытныя курганы1

«Ва Украіне я ніхто!» Маргарыта Ляўчук не можа даць сыну імя праз абмежаванні, уведзеныя супраць беларусаў105

«Крыма больш няма». Амерыка пры Трампе не збіраецца дапамагаць Украіне вяртаць акупаваныя Расіяй тэрыторыі?40

Навуковец назваў два раёны Мінска, якія аблюбавалі кажаны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе11

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе

Галоўнае
Усе навіны →