Свет2525

Расія заклапочаная перайменаваннем вуліц у Душанбэ

Марыя Захарава.

Міністэрства замежных спраў Расіі спадзяецца, што таджыкскія ўлады пры перайменаванні вуліц у Душанбэ прыслухаюцца да меркавання «ветэранаў». Але ўлады заяўляюць, што перайменаванне назваў вуліц, якія засталіся з савецкіх часоў, не мае дачынення да «нацыяналізму».

Міністэрства замежных спраў Расіі заклапочанае перайменаваннем вуліц і праспектаў у Душанбэ, тых, што засталіся ў спадчыну з часоў Савецкага Саюза. Афіцыйны прадстаўнік міністэрства Марыя Захарава на прэс-канферэнцыі ў Маскве заявіла, што ў мінулым гэтыя вуліцы зваліся імёнамі герояў Вялікай Айчыннай вайны, савецкіх навукоўцаў і дзеячаў культуры. Паводле яе слоў, гэтая тэма шырока абмяркоўвалася і ў мясцовых СМІ.

«Ведаю, што група вядомых гісторыкаў, у прыватнасці прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый і студэнты, прасілі захаваць ранейшыя назвы вуліц, якія з'яўляюцца яркімі старонкамі гісторыі нашага народа. Таму, спадзяюся, што ўлады прыслухаюцца да меркавання вядомых асоб і ветэранаў», — дадала Захарава.

Кіраўніцтва Камітэта па мове і тэрміналогіі Таджыкістана лічыць, што перайменаванне вуліц і праспектаў не з'яўляецца праявай «нацыяналізму» або знішчэннем савецкай культуры, а адбываецца на аснове нарматыўна-прававых патрабаванняў і заканадаўства краіны.

Абдурахімі Зулфаніён, начальнік упраўлення Камітэта па мове і тэрміналогіі Таджыкістана, 19-га жніўня ў гутарцы з радыё «Азадзі» назваў неабгрунтаванай заяву прадстаўніка МЗС Расіі ў пытанні перайменавання вуліц і праспектаў у горадзе Душанбэ. Ён адзначыў, што «перайменаванне вуліц і праспектаў праводзіцца на аснове заканадаўства краіны. Гэта не мае дачынення да нацыяналізму, а з'яўляецца прыкметай аднаўлення нацыянальных каштоўнасцяў таджыкскага народа».

Начальнік упраўлення Камітэта па мове і тэрміналогіі Таджыкістана сказаў: «шчыра кажучы, я нічога не чуў пра зварот ветэранаў і групы студэнтаў адносна захавання ранейшых назваў вуліц і праспектаў, да нас такія дакументы не паступалі».

Працэс перайменавання вуліц, праспектаў, раёнаў, гарадоў і нават абласцей у Таджыкістане працягваецца ўжо больш за пятнаццаць гадоў. За гэты час, да прыкладу, Ленінабадская вобласць перайменавана ў Сагдыйскую. Куйбышаўскі раён у Абдурахмані Джамо. У апошняй хвалі перайменаванняў геаграфічная назва горада Чкалаўскі была пераназвана ў Гулістон.

Гэты працэс працягваецца і ў сталіцы краіны. У красавіку гэтага года вуліца Войкава перайменавана ў Рухафзо, Чайкоўскага ў Наджмідзіна Абдулоева, Панфілава ў Боба Джабірава, а вуліца Міру стала называцца Чаманзор.

Каментары25

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне17

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны брытанскі відэаблогер наведаў Беларусь і расказаў, што яго здзівіла8

Махляры, якія прадаюць танныя шыны праз Instagram, рыхтуюцца да новага сезона. Як не трапіць на падман1

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій

На Феадасійскай нафтабазе ў Крыме адбыўся пажар

«Масад» планаваў падрыў пэйджараў «Хезбалы» з 2015 года2

«Аддала амаль 3500 даляраў». Як беларусы з Мінска, Польшчы і ЗША ездзяць лячыць зубы ў Турцыю4

Футбольны салігорскі «Шахцёр» упершыню ў гісторыі выляцеў з вышэйшай лігі. Як так выйшла?4

Аўто на мінскім праспекце ўляцела ў святлафор і перакулілася ВІДЭА2

«Расце попыт на навучанне па-беларуску». Круты прапануе абвясціць 2025-ты Годам беларускай мовы37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне17

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Галоўнае
Усе навіны →