Свет22

Сікорскі: НАТА забараняе збіваць расійскія ракеты ў нашым паветры, хоць мы канстытуцыйна абавязаны

Як бы ні скончылася вайна, праз некалькі гадоў Расія будзе здольная здзяйсняць новыя ўварванні. НАТА не гатовае да гэтага, у альянсу няма дастатковых запасаў і зброі. Таму Польшча і яе рэгіянальныя саюзнікі тэрмінова рыхтуюцца да найгоршага і да таго, каб, калі спатрэбіцца, змагацца ў адзіночку, піша выданне The Times.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: Maxym Marusenko / NurPhoto via Getty Images

Польшча «канстытуцыйна абавязана» збіваць ракеты, якія накіроўваюцца на яе тэрыторыю, аднак НАТА забараняе гэта рабіць. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі, перадае выданне The Times.

Па інфармацыі выдання, Польшча, краіны Балтыі і Скандынавіі спадзяюцца, што Украіна зможа перамагчы ў вайне з Расіяй, таму аказваюць ёй велізарную дапамогу, аднак у той жа час яны баяцца, што Расія можа атрымаць перамогу дзякуючы сваёй колькасці.

«Як бы ні скончылася вайна, праз некалькі гадоў Расія будзе здольная здзяйсняць новыя ўварванні. НАТА не гатовае да гэтага, у яго няма дастатковых запасаў і зброі. Таму Польшча і яе рэгіянальныя саюзнікі тэрмінова рыхтуюцца да найгоршага і да таго, каб, калі спатрэбіцца, змагацца ў адзіночку», — адзначае The Times са спасылкай на прадстаўнікоў некалькіх еўрапейскіх краін.

Паводле іх слоў, калі Расія выклікае ў памежных з ёй чальцоў НАТА страх, то ЗША выклікае расчараванне з-за сваёй нерашучай пазіцыі.

«Некаторыя прадстаўнікі памежных з Расіяй краін лічаць, што некалькі гадоў таму ЗША адказалі на сур'ёзную расійскую кібератаку кароткачасовым адключэннем электрычнасці ў Маскве. Яны хацелі б і сёння атрымаць ад ЗША такі ж моцны адказ на значна больш частыя расійскія атакі на іх», — падкрэслівае The Times.

Выданне таксама прывяло словы міністра замежных спраў Літвы Габрыэлюса Ландсбергіса аб тым, што «ў ЗША ёсць сродкі, каб праводзіць рэальныя чырвоныя лініі, калі яны гэтага хочуць. Чаму тады мы не можам зрабіць гэта для НАТА?».

Каментары2

  • Тихановская
    07.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Дастала нерашучасць
    07.10.2024
    Абаронцы Байдэна і Харыс такія тэмы ціхонька абходзяць бокам.

Юрыю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады зняволення. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ5

Юрыю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады зняволення. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Якія змены чакаюць самакатчыкаў3

Вясковец расказаў, як яму ўдалося збегчы ад мядзведзя2

Акцёр Кіяну Рыўз дэбютаваў у прафесійных аўтагонках — ён вылецеў з трасы2

На беларуска-польскай мяжы запрацавала новая паслуга, каб не стаяць у чарзе6

Мужчына з пісталетам уварваўся на запраўку пад Дзяржынскам1

Дураў расказаў, што яго дзяўчына была цяжарнай, калі яго затрымалі, і пасля страціла дзіця5

У Мінску затрымалі сына трэнера хакейнага «Дынама»2

У лістападзе ў беларусаў будуць вялікія выходныя

Як будуць выглядаць балгарскія еўра?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Юрыю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады зняволення. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ5

Юрыю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады зняволення. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ

Галоўнае
Усе навіны →