Грамадства1818

У Курапатах паставілі разьблёны крыж у памяць Вацлава Ластоўскага ФОТА

Фота з сайту http://www.istpravda.ru/

Афіцыйнае адкрыцьцё мэмарыялу 29 красавіка, пра гэта паведамляе партал «Гістарычная праўда».

Сёлета ў лютым падчас традыцыйнай акцыі ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій скульптар Алесь Цыркуноў паведаміў, што неўзабаве ў Курапатах паўстане крыж у памяць вядомага грамадзкага і палітычнага дзеяча Вацлава Ластоўскага.

Ініцыятары ўсталяваньня крыжа — сябры Таварыства аматараў гісторыі імя Вацлава Ластоўскага. Праект стварыў мастак Алесь Цыркуноў, а сам крыж вырабіў разьбяр Юрась Камандзірчык. Крыж — дубовы, з разьблёнымі выявамі Вацлава Ластоўскага, Пагоні, Хрыста ды іншымі.

Старшыня камітэту па стварэньні грамадзкай арганізацыі «Таварыства аматараў гісторыі імя Вацлава Ластоўскага» Віктар Яўмененка раней распавёў Свабодзе, што ідэя паставіць крыж ужо даўняя:

«Такая думка была ўжо даўно, і вось Алесь Цыркуноў распрацаваў праект і прапанаваў яго. Мы зь сябрамі нашага таварыства гэта падтрымалі, сабралі грошы, каб набыць усе матэрыялы, каб заплаціць майстру».

Сродкі на крыж у асноўным ахвяравалі сябры таварыства.

Яўмененка лічыць Вацлава Ластоўскага адным з айцоў-заснавальнікаў беларускай нацыі:

«Гэта чалавек, які ня толькі стаіць каля вытокаў нашай дзяржаўнасьці (а я лічу, што беларуская дзяржаўнасьць адлічваецца ад БНР), але чалавек, які шмат зрабіў для беларускай культуры і ў першую чаргу для беларускай гісторыі. Ён варты таго, каб яго прапагандавалі, каб яго шырока ведалі і шанавалі», — упэўнены ён.

Каментары18

У Беларусі, як і ў мінулым годзе, на пераднавагоднія хвіліны адключылі ютуб19

У Беларусі, як і ў мінулым годзе, на пераднавагоднія хвіліны адключылі ютуб

Усе навіны →
Усе навіны

Асірацелі міратворчыя сілы казацкай гвардыі Беларусі — памёр псеўдагенерал Сяргей Новікаў7

Памёр Якуб Лапатка4

У сталіцы Абхазіі паставілі елку з мандарынаў ФОТАФАКТ3

«Пакуль няма прычын». «Белавія» не будзе праводзіць экстранныя праверкі на фоне авіякатастрофы ў Паўднёвай Карэі

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»26

Украіна і Расія правялі новы абмен палоннымі1

У Афганістане забаранілі ставіць вокны ў памяшканнях, якія выкарыстоўваюцца жанчынамі5

«Белавія» прэзентавала новую форму бортправаднікоў ФОТЫ16

Правяраем Галоўчанку. Ці сапраўды сёлета патаннелі інгрэдыенты для аліўе?12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі, як і ў мінулым годзе, на пераднавагоднія хвіліны адключылі ютуб19

У Беларусі, як і ў мінулым годзе, на пераднавагоднія хвіліны адключылі ютуб

Галоўнае
Усе навіны →