Аўто1414

Новая аўтамабільная рэвалюцыя: у порт Ратэрдама прыбылі шэсць калон фур-беспілотнікаў

Некалькі дзён таму яны выехалі з Нямеччыны і Швецыі. Без кіроўцаў яны адолелі 2100 кіламетраў.

Яны самі аб'язджаюць прыпаркаваныя аўтамабілі, тармозяць перад пешаходамі і выбіраюць эканамічны рэжым язды.

У эксперыменце ўзялі ўдзел дзесятак беспілотных грузавых фураў шасці вядучых еўрапейскіх аўтавытворцаў. У кожным караване было па 2—3 грузавікі, якія кантраляваліся кіроўцам-аператарам з вядучага грузавіка з дапамогай бесправадной сувязі. У працэсе руху ім задаваліся маршрут і хуткасць, сінхранізаваліся моманты тармажэння і паскарэння.

Вядучы каравана забяспечваў бяспечную дыстанцыю паміж імі.

Удзельнікі нідэрландскага праекта European Truck Platooning («Еўрапейскі рух грузавікоў у калоне») падлічылі, што два грузавікі, абсталяваныя падобнай сістэмай аўтаматычнага прытрымлівання адзін за адным, пры штогадовым прабегу 160 тысяч кіламетраў дазволілі б зэканоміць на паліве да 6 тысяч еўра (у параўнанні з перамяшчэннем на звычайным круіз-кантролі).

Як адзначаюць распрацоўшчыкі, аб поўнай аўтаномнасці машын казаць пакуль рана. Для яе дасягнення неабходна пераадолець шэраг праблем, звязаных са стандартызацыяй правілаў перавозак на ўсім кантыненце, а таксама з забеспячэннем ўзаемадзеяння паміж грузавікамі розных вытворцаў.

«Грузавыя караваны забяспечаць больш экалагічна бяспечныя і выгадныя перавозкі. Беспілотны транспарт таксама спрыяе большай бяспецы дарожнага руху, бо прычынай большасці аварый становіцца чалавечы фактар», — падвёў першыя вынікі эксперыменту міністр транспарту Нідэрландаў Шульц ван Хаген.

Каментары14

У навагоднюю ноч ахова рэстарана ў цэнтры Варшавы збіла двух беларусаў24

У навагоднюю ноч ахова рэстарана ў цэнтры Варшавы збіла двух беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка расказаў, якую незвычайную прыладу для гатавання ежы ён асвоіў3

FT спрагназавала заключэнне міру паміж Расіяй і Украінай у 2025 годзе6

Новы 2025 год пачаў прыходзіць3

Лукашэнка заявіў, што дактары, якія з'ехалі, просяцца назад16

Пакаленне Бэта: дзеці 2025 года зменяць свет больш, чым мы можам уявіць2

Расійскі шахматыст праспаў і не трапіў у плэй-оф чэмпіянату свету па бліцы

Брэд Піт і Анджэліна Джолі нарэшце развяліся пасля васьмі гадоў судоў3

ГУР заявіла, што марскі дрон знішчыў расійскі верталёт Мі-8 у Крыме3

У Беларусі склалі рэйтынг надзейнасці тураператараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У навагоднюю ноч ахова рэстарана ў цэнтры Варшавы збіла двух беларусаў24

У навагоднюю ноч ахова рэстарана ў цэнтры Варшавы збіла двух беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →