Свет44

Расійскі ўрад апублікаваў спіс санкцыйных прадуктаў

Урад Расіі апублікаваў пералік тавараў з краін Захаду, у дачыненні да якіх яшчэ на год падоўжанае прадуктовае эмбарга. Спіс прадуктаў, якія трапілі пад санкцыі ў адказ, застаўся амаль нязменным.

Былі асцярогі, што ў спіс могуць трапіць кандытарскія вырабы, кветкі і рыбныя кансервы, але пакуль яны не ўвайшлі ў абноўлены пералік забароненай да ўвозу прадукцыі.

Пры гэтым урад Расіі забараніў увоз безлактозной малочнай прадукцыі. Выключэнне складаюць спецыялізаваныя прадукты для лячэбнага і прафілактычнага харчавання.

Акрамя гэтага, знята забарона на пастаўкі малявак фарэлі і малявак вустрыц і мідый.

Спіс краін, на якія распаўсюджваюцца контрсанкцыі Расіі, таксама застаўся ранейшым.

У жніўні 2014 Расія абмежавала на год імпарт харчовых тавараў з краін, якія ўвялі супраць яе санкцыі.

Пасля таго як стала вядома, што краіны ЕС і ЗША падаўжаюць санкцыі да канца студзеня 2016 года, расійскія ўлады вырашылі падоўжыць санкцыі ў адказ да 5 жніўня 2016 года.

Каментары4

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →