Грамадства1818

Партыя БНФ: Найлепшым кандыдатам на выбарах-2015 быў бы Мілінкевіч

Сур'ёзна пазмагацца за перамогу на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года дэмакратычнаму кандыдату нерэальна, заявіў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч 25 красавіка на сойме арганізацыі.

Ён адзначыў: партыя першапачаткова імкнулася да таго, што апазіцыя здолее дамовіцца аб вылучэнні адзінага кандыдата. Аднак гэтага не ўдалося дасягнуць у межах усіх дэмакратычных сіл. Таксама вельмі верагодным мог быць зрыў перамоў у рамках кааліцыі «Народны рэферэндум», заявіў ён. 

Янукевіч лічыць больш прымальнай для партыі ў межах «Народнага рэферэндуму» кандыдатуру старшыні руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча.

Аднак апошні вырашыў адмовіцца ад удзелу ў выбарчай кампаніі. Лідар Партыі БНФ адзначыў, што ў рамках кааліцыі прапанавалі дзве кандыдатуры — намесніка старшыні партыі Рыгора Кастусёва і актывісткі кампаніі «Гавары праўду» Таццяны Караткевіч. 

«Мы доўга абмяркоўвалі як плюсы, так і мінусы гэтых прэтэндэнтаў, і гэтыя перамовы таксама рызыкавалі скончыцца нічым. Таму мы вырашылі згадзіцца падтрымаць Караткевіч пры вылучэнні кандыдатам, каб прадэманстраваць здольнасць дамаўляцца. У сённяшняй сітуацыі дэманстрацыя адэкватнасці і правядзення сумеснай кампаніі хаця б часткай апазіцыі больш выгадная», — сказаў ён. 

Янукевіч лічыць, што зараз у Аляксандра Лукашэнкі вельмі вялікія шансы ўтрымаць уладу.

«У беларускага рэжыму дастаткова рычагоў, каб проста трымаць людзей у пасіўным стане для перамогі на выбарах. Для гэтага ім нават не трэба накручваць рэйтынг Лукашэнкі», — сказаў ён. 

Палітык лічыць, што перамога альтэрнатыўнага кандыдата запатрабавала б у тым ліку заклікаў да пратэстных дзеянняў на вуліцах. Ён адзначыў, што ўзровень пратэстных настрояў у беларускім грамадстве не вельмі высокі, у тым ліку і ў сувязі з падзеямі ва Украіне. Пры гэтым Янукевіч мяркуе, што сёння дэстабілізацыя ў краіне была б «на руку Маскве». «Менавіта Крэмль мог бы скарыстаць дэстабілізацыю сітуацыі з большай доляй верагоднасці, чым апазіцыйныя сілы», — падкрэсліў Янукевіч. 

Асноўнай мэтай дзейнасці Партыі БНФ на прэзідэнцкіх выбарах Янукевіч лічыць павелічэнне прыхільнікаў незалежнасці Беларусі.

«У сваёй працы нам неабходна акцэнтавацца на ўзмацненні нацыянальна-дэмакратычнага руху, узмацніць антыімперскія настроі ў краіне. Такая праца рана ці позна павінна выліцца ў павелічэнне перспектыў незалежнай і еўрапейскай Беларусі», — сказаў ён.

Каментары18

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →