Грамадства55

ФК «Мінск» выступіў супраць грубага стаўлення АМАПа да дарослых заўзятараў і дзяцей

Кіраўніцтва футбольнага клуба «Мінск» выступіла з заявай «Мы супраць насілля!», у якой выказала занепакоенасць дзеяннямі супрацоўнікаў АМАПа на матчы за Суперкубак Беларусі ў сталічным футбольным манежы.

«Мы асуджаем неапраўданае прымяненне сілы з боку супрацоўніка АМАП у дачыненні да заўзятара футбольнага клуба «Мінск», які па першым патрабаванні супрацоўніка АМАП выйсці з сектара падпарадкаваўся. Нягледзячы на гэта, на вачах дзяцей да яго была прымененая грубая сіла: яго ўдарылі аб рэкламную канструкцыю і аб дзвярное шкло», — гаворыцца ў заяве.

Акрамя таго, кіраўніцтва клуба «лічыць неабходным звярнуць увагу на стаўленне супрацоўнікаў АМАП да дзяцей на стадыёне.

«Падчас правядзення матча сярод актыўных заўзятараў ФК «Мінск» выказалі жаданне знаходзіцца дзеці 8-9 гадоў, у тым ліку выхаванцы ФК «Мінск». На працягу першага тайма яны арганізавана падтрымлівалі каманду, захоўваючы парадак і выконваючы прадпісанні супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Аднак у перапынку было аддадзена распараджэнне не выпускаць актыўных балельшчыкаў ФК «Мінск» з іх месцаў (не перакусіць, не схадзіць у прыбіральню), што не было растлумачана дзецям, якія знаходзіліся сярод актыўных заўзятараў упершыню».

«Замест гэтага ў іх адрас быў выкарыстаны грубы тон і выказванні, што, відавочна, адмоўна абілася на псіхалагічным стане маладых заўзятараў».

«Дзякуючы ўдзелу супрацоўнікаў ФК «Мінск» і разуменню аднаго з супрацоўнікаў АМАП дзецям усё-такі было дазволена пакінуць свае месцы ў перапынку, аднак у другім тайме ні адзін з іх больш не балеў за сваю каманду», — адзначаецца ў заяве.

«Такая сітуацыя выклікае вялікую трывогу ў кіраўніцтва ФК «Мінск», адной з асноўных задач у якога з'яўляецца папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод дзяцей і моладзі, а таксама пашырэнне сфер іх культурнага вольнага часу», — падкрэсліваюць аўтары.

Сітуацыя, якую апісвае футбольны клуб «Мінск», узнікла ўсяго толькі праз тры дні пасля семінара па бяспецы пры правядзенні матчаў з удзелам прадстаўнікоў МУС, ГУУС Мінгарвыканкама, УУС аблвыканкамаў, МНС, заўзятараў, які прайшоў у федэрацыі футбола.

Праблема нядопуску заўзятараў у прыбіральню ўзнікае ў футбольным манежы ўжо не першы раз.

Каментары5

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі3

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

56-гадовую палітзняволеную з Пружанаў, у якой дачка сядзіць, а зяць адседзеў, адпусцілі на хатнюю хімію6

Уводзіцца новая сістэма знакаў для інфармавання турыстаў1

Трое падлеткаў прадалі свае пашпартныя звесткі і атрымалі вялікія непрыемнасці

Прэм'ер Грэнландыі заявіў пра імкненне краіны да незалежнасці5

Сёння будуць мароз, снег і парывісты вецер

Памёр Гаральд Вольскі

Маладую беларуску асудзілі за наркотыкі на 9 гадоў. Калі выйшла з калоніі, зрабіла засвоены там навык справай жыцця13

Дыхаў у слухаўку, дасылаў паштоўкі са сваім пахам. Беларускі распавялі пра пераслед сталкераў2

Бондарава трыумфуе: у Палаце прадстаўнікоў Марзалюку ўсё ж нагадалі пра дэпутацкую этыку праз «шваль з Гродна»24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі3

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →