Прэзідэнт Уругвая Хасэ Мухіка з'явіўся на цырымонію ўступлення на пасаду новага міністра эканомікі ў сандалях на босую нагу.
Выгляд кіраўніка дзяржавы выклікаў актыўнае абмеркаванне ў сацыяльных сетках і мясцовай прэсе.
Мухіка таксама надзеў звычайную кашулю і закатаў штаны. Увагу фотарэпарцёраў таксама прыцягнулі доўгія пажоўклыя пазногці на нагах 78-гадовага кіраўніка Уругвая.
Мухіка не стаў тлумачыць, чаму ён вырашыў апрануцца такім чынам. Аднак журналісты El Comercio адзначаюць, што ў Уругваі і суседніх краінах усталявалася вельмі гарачае надвор'е. Днём паветра можа прагравацца да 40 градусаў Цэльсія.
Хасэ Мухіка з'яўляецца прэзідэнтам Уругвая з сакавіка 2010 года.
Яго называюць «самым бедным прэзідэнтам у свеце » з-за яго сціплага ладу жыцця. Амаль 90% свайго заробку Мухіка ахвяруе на дабрачыннасць, а сам жыве на пазасталыя 1200 даляраў у месяц. Ездзіць прэзідэнт на сваім аўтамабілі Volkswagen Beetle 1987 выпуску.
Каментары