Навагоднюю ілюмінацыю ў сталіцы адключаць у ноч з 14 на 15 студзеня, распавялі Мінск-Навінам на прадпрыемстве «Мінгарсвятло».
Апошні дзень працы святочнай падсветкі — Стары Новы год, а ў ноч на 15-е будзе праводзіцца дэмантаж, — удакладніў начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела прадпрыемства «Мінгарсвятло» Яўген Стасяловіч.
— Пры гэтым 22 светлавыя фігуры ў горадзе— стацыянарныя, іх адключаць не будуць.
У снежні 2024-га Мінск упрыгожыла святочная ілюмінацыя агульнай працягласцю больш за 250 км. Каля 50 км прыпала на навагоднія елкі.
Каментары