Грамадства77

«Дагестанскі раб»: Я схуднеў на 17 кілаграмаў, але вярнуся ў Расію на заробкі

Пяцёра вызваленых «дагестанскіх рабоў» вярнуліся ў Беларусь. Двое з іх жывуць у Віцебску, астатнія — у Нарачы, Рэчыцы і Ганцавічах.

Уладзімір Арэшчанка з Віцебска распавёў, што прыехаў дахаты ўвечары 29 студзеня. Яго брат па дарозе трапіў у лякарню ў Оршы.

Уладзімір кажа, што ў беларускім пасольстве ў Маскве далі даведку, з якой яны маглі прыехаць дахаты бясплатна на электрычцы. Але гэта б заняло яшчэ два-тры дні, таму яны скінуліся і набылі квіткі з Масквы за свае грошы. 11 жніўня мінулага года яны трапілі ў Дагестан на цагельны завод. За гэты час ім выплацілі мізэрныя заробкі:

«Нам па 15 тысяч далі з братам. Мы ж купілі зімовае адзенне і за свой кошт ехалі. У мяне засталося 200 тысяч нашымі грашыма».

Уладзімер распавёў, як трапіў у рабства:

«Мы прыехалі ў Маскву на заробкі. Нас там „кінулі“. Калі я ішоў на кантору, каб уладкавацца на працу ў Маскве, нас сустрэлі агітатары: вось праца, будоўля, патрэбны спецыялісты, зарплата.

Мы пагадзіліся, нас у аўтобус пасадзілі. А потым мы апынуліся ў Махачкале, у Дагестане.

На працу выганялі голымі, у снег і мароз.
Я быў у шортах, без майкі, у шлёпках. Я сказаў, што ў мяне няма абутку, у чым я пайду? А мяне выкінулі на працу з памяшканьня. Працавалі па 12 гадзін, без выходных. Праца была нялёгкая, мы стаялі на канвэеры, здымалі цэглу на стол. Як кармілі? Дзень на дзень не прыходзіўся. Бывала, што ў супе плавае адна бульбіна. Я схуднеў на 17 кіляграмаў».

«А вас не выпускалі за тэрыторыю завода?»

«Можна было. Казалі — сыходзьце, калі ласка, але без грошай.

А без грошай… там такая краіна, што можна папасці яшчэ горш. У горы, да чачэнцаў-вахабітаў. У нас чалавек пайшоў, трапіўся, недзе ў яме сядзіць у гарах. Там малалеткі займаюцца продажам людзей у горы. Там такая краіна, там чалавек каштуе грошай. А тэлефона не было».

Выратавацца ўдалося, калі брата «здавалі ў арэнду» на іншы завод. А туды якраз прыехалі сябры расійскай моладзевай групы «Альтэрнатыва», якія і дапамаглі вызваліцца з рабства.

«Казалі, вы там былі нястрыжаныя, няголеныя…»

«А як там пастрыжэшся? Мыліся пад вадаспадам, лазні не было. Завялі там гэтых вошай. Я там адзенне скінуў, новае купіў. Жыллё было такое, што… Жылі там на заводзе, батарэй не было. У снежні там было да мінус пяці марозу. Там такія вятры, ажно будынкі калоцяцца».

Уладзімір кажа, што гэтая гісторыя з рабствам яго не спыніць. Ён зноў збіраецца ехаць на заробкі ў Расію.
Але пастараецца ўладкавацца афіцыйна. Бо ў Беларусі перспектываў з працай для сябе не бачыць.

Каментары7

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →