Расійскія мытнікі не далі завезці ў Беларусь трохмесячнае львяня
Расійскія мытнікі выявілі на кантрольным пункце «Красны Камень» у Злынкаўскім раёне на Браншчыне трохмесячнае львяня, якое на мікрааўтобусе везлі з Расіі ў Беларусь. Дакументаў на жывёліну ў кіроўцы не было, паведамляецца на сайце Цэнтральнага мытнага ўпраўлення Расіі.
Экзатычнага пасажыра бранскія мытнікі знайшлі сярод рэчаў на задніх сядзеннях.
Пасля агляду спецыялістамі львяня перадалі ў заапарк Тульскай вобласці, дзе «ёсць неабходныя ўмовы для яго камфортнага знаходжання».
Каментары