Навукоўцы падгледзелі, як калівы разухі падаюць сігналы адно адному.
Навукоўцы універсітэта горада Эксетэр ў Вялікабрытаніі здолелі падгледзець, як гародніна «камунікуе». Пра гэта паведамляецца на сайце універсітэта.
Брытанскія даследнікі правялі раней вядомы ў навуцы вопыт на разусе Таля — расліне з сямейства крыжакветных.
Лісце адной з раслін надрэзалі, у выніку чаго разуха выпусціла газ, папярэджваючы суседнія непашкоджаныя парасткі аб небяспецы. Тыя, у сваю чаргу, запусцілі ўнутраныя механізмы абароны.
Навукоўцы адзначылі, што
унікальнасць іх эксперыменту заключаецца ў дадаванні да газу фатафорнага гену светлячка.Гэта дазволіла зафіксаваць працэс «зносін» раслін на стужцы надзвычай адчувальнай
Эксперымент быў праведзены спецыяльна для спазнаваўчага серыяла
Кадры, як расліны абменьваюцца інфармацыяй, можна будзе ўбачыць у эфіры тэлеканала BBC2, а 23.00 7 лютага.
* * *
Разуха Таля (Arabidopsis thaliana лац.) — расліна сямейства крыжакветных (або капусных). Невялікая кветкавая расліна, якая расце ў Еўропе, Азіі і на паўночным захадзе Афрыкі. З прычыны адносна кароткага гадавога цыклу развіцця з’яўляецца зручным мадэльным арганізмам у біялагічных даследаваннях.
Выкарыстоўваецца ў вопытах яшчэ і таму, што яе геном, найкарацейшы сярод кветкавых раслін, расшыфраваны.
У Беларусі разуха Таля не расце. Затое трапляюцца яе сваякі: разухі Жэрара, стрэлкападобная, павіслая, альпійская і каўказская.
Каментары