Навука і тэхналогіі33

Беларускія навукоўцы незвычайным чынам праверылі ўзрост невядомага раней цудатворнага абраза

Даследаванне праводзілі не мастацтвазнаўцы, а спецыялісты з Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. Што гэта за абраз і колькі гадоў яму налічылі?

Рама абраза. Фота: тэлеграм-канал Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі

Навукоўцы правялі датаванне дзвюх дошак, на якія мацавалася палатно абраза меркавана XVII стагоддзя, выкарыстоўваючы дэндрахраналагічныя метады. Абраз, намаляваны алеем на палатне, належыць да найбольш распаўсюджанага на ўсходнеславянскіх землях тыпу абразоў Маці Божай Адзігітрыі.

Метад дэндрахраналогіі выкарыстоўваецца для дакладнага вызначэння ўзросту драўніны шляхам вывучэння гадавых колцаў дрэва. Гадавыя колцы ўтвараюцца ў выніку сезоннага росту дрэў: летам дрэвы растуць хутчэй, утвараючы светлыя шырокія колцы, а зімой рост запавольваецца, ствараючы вузкія цёмныя колцы. Кожнае колца адпавядае аднаму году жыцця дрэва.

Шырыня колцаў адлюстроўвае ўмовы надвор'я ў розныя гады. Параўноўваючы ўзоры з аднаго рэгіёна, навукоўцы супастаўляюць колцы, каб выбудаваць храналагічную паслядоўнасць, якая сягае ў старажытнасць. Гэтая паслядоўнасць дазваляе дакладна датаваць узрост драўніны ў археалагічных помніках, у творах мастацтва і архітэктуры.

Узоры драўніны з асновы абраза. Фота: тэлеграм-канал Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі

У выніку праведзеных даследаванняў беларускім спецыялістам атрымалася пабудаваць драўняна-кальцавую храналогію дошак абраза і вельмі дакладна вызначыць іхні ўзрост. Першае гадавое колца на ўзоры драўніны было датавана 1665 годам, а апошняе адпавядае 1769 году.

Але паколькі яшчэ не менш за 5 колцаў мусіць мець абалона (знешнія вільготныя маладыя слаі дрэва, якія знаходзяцца пад карой), то супрацоўнікі інстытута робяць выснову, што дрэва было ссечана не раней за 1774 год. А можа і пазней, бо невядома, ці пачыналася абалона адразу пасля апошняга ядравага кольца на дошцы.

Абраз з шатамі і ў разной раме. Фота: Хрысціянскі сацыяльны цэнтр

І хоць сам абраз не быў паказаны, мы пазналі яго па фотаздымку прыгожай разной рамы, якая была знятая перад даследаваннем. Гэты абраз быў нядаўна перададзены мінскімі краязнаўцамі ў Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у Мінску, заснаваны каталіцкім ордэнам уршулянак. «Наша Ніва» пісала пра збор грошай на яго рэстаўрацыю. 

Абраз быў выяўлены ў каштоўных металічных шатах, на якіх маецца надпіс 1775 года пра тое, што муж і жонка Сымон і Брыгіда з Дарэўскіх-Вярыгаў Сіневічы ахвяравалі на іх сродкі. Ён быў каранаваны папскімі каронамі, а ў каталіцтве карануюцца толькі асабліва шанаваныя, цудатворныя абразы Маці Божай.

Выказвалася меркаванне, што сам абраз можа быць яшчэ больш даўнім, чым шаты. Але тут звяртае на сябе ўвагу той факт, што датаванне дошак амаль ідэальна супадае з датай на шатах. Зрэшты, само палатно з жывапісам магло быць толькі перанесена ў гэты час са старой асновы на новую.

Рэквізіты, каб ахвяраваць грошы на рэстаўрацыйныя працы, можна знайсці тут.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • I
    04.11.2024
    Хоць адна прыемная навiна ў гэтым калгасе №6.
  • Беня
    04.11.2024
    Уже уточнена дата этого чуда - где-то 51-53 после второй мировой.
  • Воцат
    05.11.2024
    В рубрике "Наука и технологии" проверяют возраст ЧУДОТВОРНОЙ иконы?

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем4

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем

Усе навіны →
Усе навіны

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс23

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ15

«Быццам наш горад, і не наш». Расійская нацыяналістка пабывала ў Гродне і не хавае абурэння39

Макрон збіраецца ў Польшчу для абмеркавання планаў міратворчай місіі ва Украіне5

«Афіцыйная пазіцыя камітэта — мы нікога не мяняем». Прадстаўнік КДБ расказаў пра перспектывы абмену зняволенымі10

Спецпрадстаўнік МЗС Польшчы па Беларусі не лічыць працэс атрымання польскіх візаў складаным і дарагім8

У пад'ездзе віцебскай шматпавярхоўкі на людзей кідаюцца пацукі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем4

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем

Галоўнае
Усе навіны →