Свет

Што расійскія СМІ пішуць аб закрыцці «Камсамолкі» ў Беларусі

Увечары 5 кастрычніка стала вядома, што падраздзяленне расійскай газеты «Комсомольская правда» ў Беларусі спыняе сваю працу. «Прааналізаваўшы падзеі апошняга года і асабліва апошняга тыдня, «Комсомольская правда» прыняла рашэнне закрыць сваё прадстаўніцтва ў Мінску ЗАТ «БелКП-ПРЭС». Усім супрацоўнікам будуць выплачаныя грашовыя кампенсацыі або прапанаваная праца на іншых прадпрыемствах КП», сказана на асноўным сайце выдання. Мяркуючы па адсутнасці рэзкай рэакцыі Крамля, сыход папулярнай расійскай газеты з Беларусі не стане нагодай для сваркі Масквы і Мінска. Сабралі для вас рэакцыі на гэтую падзею ў расійскіх СМІ.

«Не тая нагода, каб сварыцца з Мінскам»

Аглядальнік расійскага «Коммерсанта» Дзмітрый Дрызе лічыць, што з пункту гледжання Масквы тэма закрытая.

«Цяпер вельмі шмат кажуць пра тое, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ва ўсім залежыць ад Масквы. Па логіцы рэчаў, яму нявыгадна раздражняць старэйшага брата. З іншага боку, а хто сказаў, што расійскі хаўруснік з гэтай нагоды моцна перажывае? У нас жа таксама поўна артыкулаў — апраўданне тэрарызму і іншых падобных. І з журналістаў таксама дзяржава дзе-нідзе часам патрабуе па ўсёй строгасці.

А іншы скажа: так правільна ўсё робіць Аляксандр Рыгоравіч. Можа быць, крыху і перабіраць, але гэта не наша справа. Яшчэ раз, калі хто не зразумеў, гаворка ідзе пра беларускага грамадзяніна. Што тычыцца «Камсамольскай праўды», яе ж у Расіі ніхто не закрывае. А тое, што падраздзяленне закрылі, такое часам здараецца — нічога не зробіш. Час няпросты. Не тая нагода, каб сварыцца з Мінскам. І ніякай слабіны тут ніхто не даў. Пры тым, што маральна мы, вядома ж, асуджаем, але зрабіць нічога не можам, таму як дзейнічаем выключна ў прававым полі», — сказаў ён.

«У нас шмат глабальных рэчаў у расійска-беларускіх стасунках»

Расійскія «Известия» папрасілі пракаментаваць інцыдэнт старшыню «Саюза журналістаў Расіі» (СЖР) Уладзіміра Салаўёва і члена Камітэта Савета федэрацыі па міжнародных справах Сяргея Цэкава.

«Дагэтуль канчаткова незразумела месца затрымання. Вельмі дзіўная была заява беларускага боку, што ён [Генадзь Мажэйка] паехаў у Расію, але потым быў высланы назад. У нас ёсць інфармацыя, што ён нікуды не ездзіў, а толькі паведаміў родным, што збіраецца ў Расію, але тым не менш заставаўся ўвесь час у Мінску, дзе і быў арыштаваны. Але гэта не правераная да канца інфармацыя», — распавёў старшыня СЖР Уладзімір Салаўёў.

Ён таксама адзначыў, што саюз неаднаразова заклікаў вызваліць супрацоўніка КП і аднавіць працу выдання ў Беларусі.

У Савеце федэрацыі лічаць, што сітуацыя не паўплывае на адносіны дзвюх краін.

«У нас шмат глабальных рэчаў у расійска-беларускіх стасунках. Хоць, вядома, нейкі непрыемны асадак застанецца, гэтая тэма можа ўзнікнуць у разнапланавых дыялогах», — адзначыў у размове з «Известиями» член камітэта Савета федэрацыі па міжнародных справах Сяргей Цэкаў.

«Цяпер, калі Расея нібыта вялікая, ёй даводзіцца выцірацца чарговым разам»

Журналіст Алег Кашын у эфіры «Эхо Москвы» каментуе сітуацыю з расійскім выданнем і параўноўвае сітуацыю з кейсам Паўла Шарамета, якога арыштоўвалі як расійскага журналіста ў 1997 годзе:

«Калі Лукашэнка арыштаваў, натуральна, па палітычных матывах Паўла Шарамета — нябожчыка цяпер, тады карэспандэнта «Першага канала» — у Беларусі, пасадзіў у турму, і Ельцын сказаў, што пасля вось гэтага, пакуль Шарамет у турме, ніякага Лукашэнкі ў Расіі не будзе. І ён сядзеў у самалёце, чакаючы вылету, па-мойму, у Варонеж. Варонеж яму вылету не даў. І наш губернатар — таксама нябожчык — Леанід Гарбенка, зноў-такі часы былі, федэралізм, па-мойму, яшчэ да Ельцына сказаў, што ўсе сустрэчы Лукашэнкі ў Калінінградзе адмяняюцца, пакуль Шарамет сядзіць. Былі часы. (…)

Цяпер, калі Расія як бы вялікая, ёй даводзіцца выцірацца чарговым разам. Ну і, уласна, так, вось гэта рашэнне «Комсомольской правды» закрыць сваё прадстаўніцтва ў Мінску. І зноў жа той жа Пяскоў у адказ на гэтае рашэнне сказаў, што ён жадае поспеху Камсамольскай праўдзе з працаўладкаваннем вось гэтых журналістаў, якіх у Беларусі пазбаўляюць працы».

«Далейшая падтрымка Лукашэнкі — гэта страта адносін з беларускім народам»

Галоўны рэдактар Republic.ru Дзмітрый Колезеў заявіў на канале «Дождь»:

«Напэўна, цяпер як раз той момант, калі Крэмль мог бы змяніць сваё стаўленне да Аляксандра Лукашэнкі, выкарыстоўваючы гэтую магчымасць для таго, каб перабудаваць адносіны з беларускім народам. На мой погляд, цалкам відавочна, што далейшая падтрымка Лукашэнкі — гэта страта стасункаў з беларускім народам, з беларускімі грамадзянамі ў будучыні.

Таму што рэжым Лукашэнкі відавочна не вечны — як бы яго ні падтрымліваў Пуцін, ён безумоўна скончыцца і падзе. І вось тады Расія будзе несці адказнасць перад народам Беларусі за тое, што падтрымлівала сваім рэсурсам, сваімі сілавікамі, сваімі грашыма жорсткага дыктатара.

Калі журналіста любімай газеты Уладзіміра Пуціна затрымалі і гэтая любімая газета вымушаная закрыць сваё прадстаўніцтва ў Беларусі — здавалася б, ёсць падстава. Але, мабыць, тут і цяпер геапалітыка пераважвае эмацыйны складнік.

Ужо толькі лянівы не сказаў, што Лукашэнка літаральна здзекуецца з Крамля і выцірае ногі аб Маскву такімі сваімі дзеяннямі — можна прывесці іх вялікі спіс. Але ці то страх страты важнага геапалітычнага саюзніка (уласна, і адзінага на заходнім напрамку), ці то страх таго, што калі перастаць падтрымліваць Лукашэнку, то абавязкова пачнецца Майдан, які перакінецца з Мінска на Маскву, і танкі НАТА ірвануць праз Мінск — настолькі пераважваюць нават пачуццё ўласнай годнасці Уладзіміра Пуціна, што ён не вырашаецца, хоць праз Пяскова, хоць асабіста, жорстка паставіць на від Аляксандру Лукашэнку».

«Масква не проста можа, а абавязаная падтрымліваць максімальны градус разумнасці ва ўнутранай палітыцы Беларусі»

«Расійскі бок атрымаў адчувальны рэпутацыйны ўрон сярод беларускіх грамадзян з-за актыўнай падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі, што страціў знешнюю легітымнасць, — лічыць палітычны аналітык Фонду развіцця інстытутаў грамадзянскай супольнасці «Народная Дыпламатыя» Яўген Валяеў. — Такую падтрымку многія беларусы ацанілі як умяшанне ва ўнутраныя справы дзяржавы, бо ёсць усе падставы меркаваць, што без падтрымкі Масквы Лукашэнка мог бы не ўтрымаць уладу. Словы Дзмітрыя Пяскова пра тое, то Масква не ў стане ўмешвацца ў справы Мінска, гучаць крывадушна, бо падчас актыўнай фазы беларускіх пратэстаў летась Расгвардыя і МУС Беларусі дамовіліся аб супрацоўніцтве ў сферы аховы грамадскага парадку і бяспекі.

Масква не проста можа, а абавязаная падтрымліваць максімальны градус разумнасці ва ўнутранай палітыцы Беларусі, бо дзеянні Лукашэнкі і ягонага атачэння пасля актыўных выступаў апазіцыі характарызуюцца неадэкватна высокім узроўнем гвалту і агрэсіі да іншадумцаў.

У афіцыйных беларускіх СМІ адбываецца актыўны працэс расчалавечвання апазіцыі — прапагандысты параўноўваюць іншадумцаў з людзьмі, якія не маюць права выказвацца і жыць на волі. Для ўсёй сусветнай супольнасці такія неадэкватныя дзеянні беларускіх уладаў будуць кідаць цень і на расійскі бок як адзінага актыўнага саюзніка афіцыйнага Мінска. Масква павінна максімальна дыстанцыявацца ад злачынстваў рэжыму Лукашэнкі супраць беларускай грамадзянскай супольнасці».

Каментары

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?25

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне захапілі Максімаўку і прасунуліся амаль у 10 населеных пунктах ва Украіне

Пірог з хурмой — рэцэпт4

Абхазскі кіраўнік Бжанія пакінуў Сухумі4

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?25

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →