Чалавек заступіўся за дзяўчыну: міліцыя пракаментавала бойку з афрыканскім студэнтам
У пачатку ліпеня ў Наваполацку адбылася бойка паміж мясцовым жыхаром і студэнтам з Конга. Апошні адкусіў беларусу кавалак падбародка (жудаснае фота пацярпелага глядзіце тут). Суайчыннік студэнта паведаміў «Нашай Ніве», нібыта афрыканскага хлопца пачалі абражаць людзі на вуліцы, пытацца ў дзяўчыны, «чаму яна з неграм». Віцебская міліцыя агучыла сваю версію падзей.
«Было вызначана, што двое студэнтаў падрыхтоўчага аддзялення ВНУ праводзілі вечар у кампаніі знаёмай. У нейкі момант паміж адным з хлопцаў і дзяўчынай паўстаў канфлікт. Яго сведкам стаў выпадковы чалавек, які заступіўся за суайчынніцу. У ходзе бойкі паміж мужчынамі ураджэнец Дэмакратычнай Рэспублікі Конга укусіў апанента. Пасля афрыканцы і іх знаёмая паспяшаліся збегчы. Для гэтага яны выклікалі таксі. Аднак кіроўца адмовіўся везці кампанію. Тады дзяўчына ўзялася граміць аўтамабіль».
Прыехала міліцыя, цяпер для прававой ацэнкі дзеянняў 33-гадовай навапалачанкі матэрыялы накіраваныя ў Следчы камітэт.
Наваполацкім ГАУС праводзіцца праверка па факце прычынення цялесных пашкоджанняў 28-гадоваму беспрацоўнаму мясцоваму жыхару, прызначана судова-медыцынская экспертыза.
Каментары