Амерыканская кампанія Q-Stick стварыла мініятурны камп'ютар, памеры якога супастаўныя са звычайнай флэш-картай.
Нягледзячы на свой цацачны памер, гаджэт дазваляе ператварыць любы тэлевізар у персанальны камп'ютар, запусціўшы на ім аперацыйную сістэму Windows, Android або Linux менш чым за 7 секунд.
Прылада падтрымлівае графіку Intel HD і 4К. Акрамя таго, камп'ютар абсталяваны васьмю гігабайтамі аператыўнае памяці, Bluetooth 4.1, WiFi, некалькімі USB-партамі. Маецца месца і для карткі памяці.
Набыць камп'ютар можна на краўдфандынгавым сэрвісе IndieGoGo: кошт базавай версіі складзе 129 даляраў, а больш прасунутай — Pro — 179 даляраў.
Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле
Грамадстваабноўлена
Каментары