Свет44

Практычны «Жалезны купал», або Чым Ізраіль абараняецца ад палесцінскіх ракет

Менавіта ў сістэме знішчэння варожых ракетаў «Жалезны купал» Ізраіль бачыць прычыну паспяховасці сваёй аперацыі «Воблачны стоўп» па знішчэнні вайсковай інфраструктуры ісламісцкага руху «Хамас» у Сектары Газа.

«Жалезны купал» — ізраільская сістэма перахопу некіраваных ракетаў, якія запускаюць палестынцы.
«Жалезны купал» мае адну цікавую тэхналагічную ўласцівасць: сістэма пралічвае траекторыю палесцінскіх ракетаў ды збівае толькі тыя, якія патэнцыйна могуць дасягнуць гарадоў. Вельмі практычна: дае вялізную эканомію сродкаў.
Эфектыўнасць сістэмы ацэньваецца ў 90%.

З пачатку аперацыі «Воблачны стоўп» Ізраіль выпусціў ужо 360 ракетаў-перахопніц.

Экс-міністр абароны Ізраілю Амір Перэз кажа, што адзін запуск ракеты сістэмы «Жалезны купал» каштуе ад 30 да 50 тысячаў даляраў.
Але калі б палесцінскія ракеты дасягалі гарадоў ды гінула мірнае насельніцтва, Ізраіль быў бы вымушаны распачаць нашмат даражэйшую наземную аперацыю зачысткі Палесцінскай аўтаноміі ад пускавых установак.

Адзіная праблема «Жалезнага купала» — паспець вырабляць столькі ракетаў, колькі патрэбна для войска. Невялікія кампаніі, што выпускаюць ракеты і элементы «Купала», працуюць дзень і ноч, каб папаўняць запасы ўзбраення.

Максімальны радыус дзеяння ўстановак «Жалезнага купала» на сёння складае 70 кіламетраў, але плануецца павелічэнне адлегласці дзеяння да 250 кіламетраў.

Пакуль Міністэрства абароны Ізраілю (на амерыканскія гранты) фінансуе выраб новых ракетных установак «Жалезнага купала». Калі іх стане 13, яны пакрыюць тэрыторыю краіны цалкам.

Палесцінцы ж супраць ізраільскіх ракет і ВПС безабаронныя: у Сектары Газа знішчана вялікая частка абарончай інфраструктуры. Пры гэтым загінула больш за 100 арабаў, у тым ліку жанчыны й дзеткі. Прыкладна палова з іх — мірныя жыхары. Пры гэтым Ізраіль працягвае пастаўляць у анклаў электраэнэргію, прадукты. У вайне нерваў у ХХІ стагоддзі перамагае той, хто мае больш перадавыя тэхналогіі.

За мяжой таксама існуе значны попыт на «Жалезны купал».

Экспартны ж кошт, бясспрэчна, будзе перавышаць 50 мільёнаў даляраў — столькі сёння каштуе батарэя сістэмы «Жалезны купал» для «ўнутранага спажывання».

«Жалезны купал» — сістэма супрацьракетнай абароны Ізраілю, прынятая на ўзбраенне ў 2011 годзе. Кожная батарэя, якая складаецца з радарнай устаноўкі, каманднага цэнтра ды трох пускавых установак на 20 ракетаў, можа абараняць тэрыторыю плошчай у 150 квадратных кіламетраў. Радыус дзеяння кожнай ракеты-перахопніцы з аптычнай сістэмай навядзення — ад 4 да 70 кіламетраў, максімальная дасяжная вышыня — 10 кіламетраў.

Каментары4

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

Грамадстваабноўлена

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія ваенкары пішуць пра «крах абароны» расійска-сірыйскіх сілаў пад Алепа. Асад спешна вылецеў у Маскву17

У Магілёве прадаюць 23-гадовы VW Golf 4 за 9000 даляраў. Што ў ім такога?1

Стала вядома, колькі сёлета давядзецца заплаціць за натуральную навагоднюю ялінку1

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта16

Вярхоўны суд адмяніў прысуд арт-менеджару Аляксандру Чахоўскаму, справу будуць пераглядаць

У Мінску адкрыецца рэстаран, які прапрацуе ўсяго год

«Даляраў столькі, што хоць печку імі палі». Азаронак на камеру спаліў купюру ў 1 даляр22

Кіраўнік нямецкай разведкі: Расія можа напасці на краіны Балтыі або атакаваць архіпелаг Шпіцберген8

Грузія адмаўляецца ад перамоў аб уступленні ў Еўрасаюз29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

Грамадстваабноўлена

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

Галоўнае
Усе навіны →