Улада22

Скрабец невыязны

Былому дэпутату і палітвязьню Сяргею Скрабцу адмовіліся паставіць дазвольны штамп у пашпарце. Пра гэта палітык даведаўся 14 сакавіка ў аддзеле грамадзянства і міграцыі Першамайскага раёну Менску.

Былому дэпутату і палітвязьню Сяргею Скрабцу адмовіліся паставіць дазвольны штамп у пашпарце. Пра гэта палітык даведаўся 14 сакавіка ў аддзеле грамадзянства і міграцыі Першамайскага раёну Менску.

Тры тыдні таму Сяргей Скрабец здаў дакумэнты, каб мець магчымасьць выяжджаць за мяжу. Скрабцу паведамілі пра рашэньне вусна і не назвалі прычыны адмовы. На якой падставе прынялі такое рашэньне, будзе сказана ў пісьмовым адказе, які абяцаюць прыслаць днямі.

Тэрмін дазвольнага запісу «для шматразовых выездаў ва ўсе краіны сьвету» ў Сяргея Скрабца скончыўся, калі ён знаходзіўся ў турме, адкуль выйшаў напрыканцы мінулага году.

Нагадаем, што Сяргей Скрабец быў асуджаны 14 лютага 2006 года па абвінавачванні ў выманьванні крэдыту ў дзяржавы і прысуджаны да пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады 6 месяцаў. Сваю віну палітык тады не прызнаў. Праваабаронцы лічаць прысуд былому дэпутату палітычным. Як быў дэпутатам, ён праводзіў галадоўкі пратэсту з патрабаваннем вызваліць палітвязняў і занесці змены ў выбарчае заканадаўства, а таксама з’яўляўся арганізатарам акцыі пратэсту, прысвечанай канцу 10‑гадовага кіравання Аляксандра Лукашэнкі ў ліпені 2004 года.

У кастрычніку Сяргей Скрабец быў амніставаны і тэрмін яго пакарання скараціўся на адзін год. 15 лістапада 2006 года ён выйшаў на волю.

Учора ў былога дэпутата Сяргея Скрабца апісалі маёмасць дзеля пагашэння запазычанасці перад «Беларусбанкам». Па прысуду Вярхоўнага суда, Сяргей Скрабец мусіць таксама выплаціць паўтара мільярды рублёў (каля 700 тысяч даляраў), якія нібыта выманіў у дзяржавы ў той час, калі быў дэпутатам.

Каментары2

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і18

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і

Усе навіны →
Усе навіны

Юлія Навальная заявіла пра намер балатавацца ў прэзідэнты Расіі6

На Камароўку з Кітая прывезлі вінаград, які адмаўляюцца купляць, бо ніколі такога не бачылі

Абмежаванні супраць дронаў тармозяць лазерную археалогію ў Беларусі3

«Я фатограф і шукаю мадэляў». Новы развод ад ашуканцаў у тэлеграме 5

Памёр галоўны апанент Эрдагана Фетхулах Гюлен1

Мінінфарм аднавіў доступ да анлайн-кінатэатра Okko

ГУР заявіў пра забойства пілота расійскага бамбавіка, датычнага да атакі на гандлёвы цэнтр у Краменчугу19

Як жыхары Слуцка праз недавер да ўладаў спалілі будынак суду разам з суддзёй

Сабаленка стала першай ракеткай свету19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і18

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і

Галоўнае
Усе навіны →