Уітні Х’юстан. Яна сама гасіла сваё святло
Спявачка сканала ў
Не стала амерыканскай спявачкі і актрысы Уітні Х’юстан.
На гэтым тыдні яна некалькі разоў з’яўлялася ў
Таксама спявачка збіралася ўзяць удзел у адным з самых папулярных тэлешоу на амерыканскім тэлебачанні X Factor.
На працягу многіх гадоў Х’юстан пакутавала ад наркатычнай і алкагольнай залежнасці,у чым неаднаразова прызнавалася па тэлебачанні.
Яе самай знакамітай працай на кінаэкране стала роля ў фільме «Целаахоўнік», а саўндтрэк да гэтым фільму з трэкам I Will Always Love You — стаў самым прадаваным саўндтрэкам ў гісторыі сусветнага кінематографа.
Х’юстан сканала ў
яе пастаянна бачылі разам з музыкам Рэй Джэем. Ён і знайшоў цела спявачкі ў гатэлі Beverly Hilton Hotel (паводле іншых звестак, Х'юстан знайшоў целаахоўнік).
Яна на працягу 15 гадоў была замужам за рэперам Бобі Браўнам. У іх ёсць дачка Бобі Крысціна.
Х’юстан паспела завяршыць працу над фільмам Sparkle, дзе іграе галоўную ролю.Ён павінен выйсці на кінаэкраны ЗША ў жніўні гэтага года. Яна запісала і некалькі песень да саўндтрэку гэтага фільма.
Крыніцы партала tmz.com паведамляюць, што ніякіх відавочных прыкмет наўмыснага забойства на целе зоркі не выяўлена. Па словах людзей з атачэння Х’юстан, увечары напярэдадні трагедыі спявачка бавіла час з сям’ёй і сябрамі.
Калі верыць супрацоўнікам гатэля, напярэдадні Уітні нешта святкавала ў бары гасцініцы. Кампанія спявачкі піла і моцна шумела.Нягледзячы на тое, што гатэль у дадзены момант запоўнены ўдзельнікамі «Грэмі» (цырымонія ўручэння адной з самых прэстыжных узнагарод у свеце музыкі адбудзецца сёння, 12 лютага), кампанія Уітні Х’юстан прыкметна вылучалася гучнымі паводзінамі.
А маці Уітні Х’юстан, Сісі, паведаміла, што размаўляла з дачкой літаральна за паўгадзіны да яе смерці, і не заўважыла ў яе голасе і манеры зносін нічога незвычайнага. Спявачка Дайан Уорвік, сястра Уітні Х’юстан, таксама ў поўнай разгубленасці — яна тэлефанавала Уітні за некалькі гадзін да трагедыі, каб удакладніць, за якім столікам яны будуць сядзець падчас «Грэмі». Уітні была спакойная і з радасцю рыхтавалася да цырымоніі.
Бобі Браўн, былы муж Уітні, даведаўшыся пра яе смерць, расплакаўся, яго з цяжкасцю змаглі супакоіць.Аднак запланаваных канцэртаў не адмяніў.
* * *
Уітні Элізабет Х’юстан нарадзілася 9 жніўня 1963 у горадзеЯна была малодшай з траіх дзяцей у сям’і Джона і Сісі Х’юстан. Яе маці, стрыечная сястра Даён Уорык і хросная маці Арэта Франклін былі вядомымі персонамі ў свецеІст-Оранж , штатНью-Джэрсі .
У 11 гадоў Уітні пачатку саліраваць у хоры баптысцкай «Царквы новай надзеі» ў Ньюарку. У маладосці працавала рэкламнай мадэллю і выступала ў
У 1992 годзе Уітні Х’юстан ўступіла ў шлюб з
У 2000–2005 гадах спявачка нярэдка адмяняла канцэрты і сустрэчы, і, на думку многіх, выглядала нездаровай і паводзіла сябе на публіцы неадэкватна,
аднак у апошні час яе фізічная форма палепшала, а вакальныя дадзеныя аднавіліся.
Яна трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса як артыстка, што мае найбольшую колькасць узнагарод — у яе шэсць Grammy, пятнаццаць Billboard Music Awards, 21 — American Music Awards, дзве Emmy.
Каментары