Улада1212

Апублікаваны спіс 16 чыноўнікаў, якім забаронены уезд у Еўропу: суддзі, пракуроры і міністр Палуян

Спіс 16 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕС і чые актывы на тэрыторыі Еўрасаюза павінны быць замарожаныя, быў дапоўнены 10 кастрычніка.

1. Валерый Камісараў, суддзя Мінскага гарадскога суда, які адхіліў касацыйныя скаргі шэрагу ўдзельнікаў працэсаў па справе 19 снежня (Атрошчанкава, Лобава, Малчанава, Дашкевіча і Лобана).

2. Уладзімір Сцяпурка, суддзя Мінскага гарадскога суда, які адхіліў касацыйныя скаргі шэрагу ўдзельнікаў працэсаў па справе 19 снежня (Халіп. Марцалева, Севярынца, Бандарэнкі ды інш.);

3. Сяргей Хрыпач, суддзя Мінскага гарадскога суда, які адхіліў касацыйныя скаргі шэрагу ўдзельнікаў працэсаў па справе 19 снежня (Саннікава, Статкевіча, Уса, Някляева, Гнедчыка, Мірзаянава ды інш.)

4. Васіль Назаранка, суддзя Мінскага гарадскога суда, які адхіліў касацыйныя скаргі шэрагу ўдзельнікаў працэсаў па справе 19 снежня (Парфянкова ды інш.);

5. Вольга Камароўская, суддзя Мінскага гарадскога суда, якая ў складзе судовай калегіі адхіліла касацыйныя скаргі шэрагу ўдзельнікаў працэсаў па справе 19 снежня;

6. Вікторыя Зайцава, суддзя Мінскага гарадскога суда, якая ў складзе судовай калегіі адхіліла касацыйныя скаргі шэрагу ўдзельнікаў працэсаў па справе 19 снежня;

7. Унукевіч Тамара, суддзя Мінскага гарадскога суда, якая ў складзе судовай калегіі адхіліла касацыйныя скаргі шэрагу ўдзельнікаў працэсаў па справе 19 снежня;

8. Ігар Крот, суддзя Мінскага гарадскога суда, які адхіліў касацыю на прысуд ўдзельніку працэсаў па справе 19 снежня Парфянкову;

9. Уладзімір Хробастаў, суддзя Мінскага гарадскога суда, які ў складзе судовай калегіі адхіліў касацыю на прысуд ўдзельніку працэсаў па справе 19 снежня Парфянкову;

10. Людміла Ігнатовіч-Мішнева, памочнік пракурора Фрунзенскага раёна (справа Дашкевіча-Лобава);

11. Ярмаліцкі Сяргей, начальнік Шклоўскай калоніі;

12. Аляксандр Кавалёў, начальнік Горацкай калоніі;

13. Уладзімір Палуян, міністр Міністэрства па падатках і зборах (справа Бяляцкага);

14. Уладзімір Корнаў, суддзя Мінскага гарадскога суда (справа Бяляцкага);

15. Шастакоў Максім, пракурор, які перадаў справу Бяляцкага ў Першамайскі суд;

16. Вольга Герасімовіч, пракурор, перадала справу Бяляцкага ў Мінскі гарадскі суд.

Нагадаем, санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў Рада ЕС увяла ў студзені 2011 года ў адказ на жорсткі разгон дэманстрацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года ў Мінску. Зараз у спісе чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, — 208 прозвішчаў.

У канцы мая ЕС пашырыў спіс: да 175 прозвішчаў дадалося яшчэ 13 — гэта прозвішчы суддзяў і пракурораў, якія ўдзельнічалі ў працэсах над фігурантамі справы аб масавых беспарадках 19 снежня, затым яшчэ чатыры асобы, цяпер — яшчэ 16.

Каментары12

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка20

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

Усе навіны →
Усе навіны

Імаверны прэм'ер Літвы: Штучныя абмежаванні для беларусаў нелагічныя. Беларусы дапамагаюць эканоміцы Літвы12

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА37

«Ты здзейсніла сапраўдны ўчынак». «Дынама» запісала ВІДЭА з падзякай жанчыне ў чырвона-зялёным23

Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі зноў паставілі рэкорд2

«Зноў з'езджу ў Мінск, усё вырашым». Украінскі дэпутат, які прыязджаў у Беларусь, заклікаў Зяленскага да перамоваў з Расіяй10

Чаму выбаршчыкі галасавалі за Трампа?4

Гендырэктар «Беларусьфільма»: «Лістапад» — гэта БРІКС у сферы кіно3

«Што возьмеш з гэтага дзеда?» На беларускай трыбуне падчас матчу ў Варшаве здарылася патасоўка4

Ліквідавана Пінская каталіцкая духоўная семінарыя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка20

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

Галоўнае
Усе навіны →