У Мінску будуюць новую рэзідэнцыю? + фоты і рэндары праекта
Будынак выставачнага комплексу «БелЭкспа» таксама на рэканструкцыі. Па праекце новай рэзідэнцыі ён увойдзе ў яе склад.
Вялікая будоўля намячаецца на беразе Свіслачы, недалёка ад Драздоў, у трохкутніку між праспектам Пераможцаў, вуліцай Арлоўскай і Свіслаччу. З'явілася інфармацыя, што там можа паўстаць новая рэзідэнцыя. Як мяркуецца, у склад новага комплекса ўвойдзе рэканструяваны будынак выставачнага комплекса «БелЭкспа».
Рэканструкцыя ўжо закранула яго, як і паркавую тэрыторыю на вуліцы Арлоўскай і праспекце Пераможцаў. Сам будынак рэзідэнцыі паўстане ў цяперашняй паркавай зоне на беразе Свіслачы.
Будаўнікі, што працуюць над рэканструкцыяй комплекса «БелЭкспа», кажуць, што гэты будынак будзе прызначацца для ганаровых прыёмаў. За ім будзе парк з алеяй і фантанам, сярод якога і будзе стаяць новая рэзідэнцыя Лукашэнкі, мяркуюць яны.
Праектаванне ажыццявіла УП «Белпраект». У інтэрнэце з’явіліся рэндары праекта.
Чуткі пра новую рэзідэнцыю цыркулявалі ў Мінску даўно. Аднак пачатак працаў трапіў на няўдалы момант: краіна пагрузілася ў глыбокі фінансавы крызіс.
Каментары