Андрэй Расінскі. Кадры

Нарнійскія прыгоды на краі свету

Хронікі Нарніі: Скаральнік золку (The Chronicles of Narnia: The Voyage of the Dawn Treader)


ЗША, 2010, каляровы, 112 хв.

Рэжысёр: Майкл Эптыд

Ролі выконваюць: Джорджы Генлі, Скандар Кейнс, Бен Барнс, Уіл Паўлтэр, Гэры Суіт, Тэры Норыс

Жанр: Фэнтэзі паводле кнігі К.С.Льюіса

Адзнака: 6 (з 10)

Эдмунд, Люсі і іхні стрыечны брат Юстас трапляюць у Нарнію — на карабель «Скаральнік золку», які адпраўляецца на край казачнага свету. Героі мусяць адшукаць сем лордаў і спыніць зялёны туман, што нішчыць людзей.

«Хронікі Нарніі» Майкла Эптыда — трэція казачныя прыгоды ў краіне, дзе пацукі і мінатаўры балбочуць, дзеці — каралі і прынцэсы, а дзівосы на кожным кроку. Эдмунд і Люсі — не ўпершыню ў Нарніі, затое іхні брат, злюка і шкоднік — не чакаў для сябе прыгодаў. Ягоным выхаваннем зоймецца маленькі пацук з вялікім сэрцам, уся каманда карабля — і чароўныя сілы.

У фільме — нябачныя карлікі-аднаступы, падступныя гандляры рабамі, злы зялёны туман, залаты цмок (і па сумяшчальніцтве — Юстас на выхаванні). Плешчуцца ў водах наяды, страшная марская змяя атакуе карабель.

Майкл Эптыд — годны рамеснік, які фэнтэзі не псуе, але і завялікіх чараў у стужку не дадае. Затое хрысціянскія алюзіі ў гэтай карціне найбольш відавочныя. Каб перамагчы зло — трэба змагацца з ім ва ўласных душах. Зялёны туман — д’ябальскае спакушэнне. Ну, а леў Аслан сам прапануе героям здагадацца, кім ён ёсць у рэальным жыцці.

Непыхлівая, прыгожая казка для ўсёй сям’і.

Каментары

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася14

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Усе навіны →
Усе навіны

76-я цырымонія ўручэння «Эмі» запомнілася трыумфам Японіі

Назіраецца рост колькасці аўтобусаў на польскай мяжы

«Міліцыянер цягам усяго працэсу гуляе ў тэлефон». Пачыталі водгукі на беларускія суды3

Роўна 25 гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі3

Учорашнюю стральбу ў Фларыдзе кваліфікавалі як замах на Трампа7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі20

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў4

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася14

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Галоўнае
Усе навіны →