Грамадства44

Амаль 95% правераных падаткаплатнікаў парушаюць заканадаўства

Падатковыя органы Беларусі за сем месяцаў 2010 года выявілі парушэнні падатковага заканадаўства ў 94,4% правераных арганізацый, паведамляе прэс-цэнтр Міністэрства па падатках і зборах.

Паводле звестак МПЗ, за названы перыяд падатковымі органамі было праведзена 33.266 праверак, у тым ліку 24.311 праверак суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці (з іх 10.356 праверак арганізацый, 13.955 — індывідуальных прадпрымальнікаў).

Колькасць правераных плацельшчыкаў — 31.304, у тым ліку суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці — 22.505 (з іх 9.065 арганізацый, 13.440 індывідуальных прадпрымальнікаў).

Колькасць плацельшчыкаў, у якіх устаноўлены парушэнні заканадаўства, склала 29.559 (94,4% да агульнай колькасці правераных), у тым ліку суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці — 20.834 (92,6%), з іх арганізацый — 8.326 (91,8%), індывідуальных прадпрымальнікаў — 12.508 (93,1%).

Паводле вынікаў праверак даналічана ў бюджэт 143,1 млрд. рублёў, у тым ліку па суб’ектах прадпрымальніцкай дзейнасці 135,8 млрд. рублёў (па арганізацыях — 125,9 млрд., па індывідуальных прадпрымальніках — 9,9 млрд.).

З даналічаных паводле вынікаў праверак сум падаткаў, пеняў, адміністрацыйных штрафаў спагнана 125,5 млрд. рублёў, у тым ліку па суб’ектах прадпрымальніцкай дзейнасці — 119,6 млрд.

У МПЗ адзначаюць, што праверкі абгрунтаванасці вяртання падатку на дададзены кошт, якія праводзяцца на пастаяннай аснове, дазволілі пакінуць у распараджэнні бюджэту 123,3 млрд. рублёў (у тым ліку пры экспарце тавараў (работ, паслуг) у Расійскую Федэрацыю — 19,8 млрд. рублёў).

Каментары4

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа19

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

Суперсучасныя нарвежскія F-35 прыляцелі ўзмацніць абарону хаба НАТА на мяжы з Украінай1

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ сямі чалавек, вызваленых праз памілаванне1

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе11

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа19

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →