Украінскае Агенцтва па вышуку і менеджменце актываў (АВМА) 30 снежня паведаміла пра рэалізацыю часткі арыштаванай партыі хларыду калію вытворчасці ААТ «Беларуськалій».
«З выстаўленых у лістападзе 2024 года на рэалізацыю 433 вагонаў хларыду калію вытворчасці ААТ «Беларуськалій» агульнай вагой 30 431 тон сёння быў рэалізаваны груз, які знаходзіцца ў 116 чыгуначных вагонах агульнай вагой 8 123 тон. Агульная сума рэалізацыі склала 87280296 грыўняў, у тым ліку мытныя плацяжы на суму 33786156 грыўняў», — паведамілі ў АВМА.
Усе сродкі ад рэалізацыі арыштаваных актываў, якія ў пераліку складаюць каля 2 млн даляраў, збіраюцца накіраваць «на ўзмацненне эканомікі і абараназдольнасці краіны».
Назвалі галоўных пастаўшчыкоў калію на кітайскі рынак. Беларусь другая, але бывала і першай
«Беларуськалій» хоча спагнаць з Літвы шалёную суму кампенсацыі
Міхаіл Гуцэрыеў пацвердзіў нацыяналізацыю «Слаўкалія» і сказаў пра «завісанне» сваіх паўмільярда даляраў
Інстытут Мінэканомікі: Санкцыі прама закранаюць чвэрць эканомікі Беларусі
Каментары
Гэтае прызначэнне у 2023 выклікала ..здіўленне в Украіне і ..ні разуменне у партнераў на захадзе)))
.... G7 уважно стежила за процесом призначення голови ARMA та зауважила занепокоєність громадянського суспільства щодо вжитих процедур. Важливо дотримуватись належних процедур, щоб зміцнити довіру до ARMA», – йдеться в акаунті твіттер послів країн «Групи семи»....
Наконт законнасці арышту ..рэалізацыі калію ?? Вельмі шмат пытанняў...