Грамадства

«Шчаўкункоў у мяне больш за 300»: у мінскай кавярні паказваюць вельмі незвычайную калекцыю цацак

Аляксандра Пустул больш за пяць гадоў збірае Шчаўкункоў і іншых герояў знакамітай казкі. Цяпер дзяўчына вырашыла, што калекцыю можна паказаць усім ахвотным і выставіла яе ў кавярні, якой кіруе. У калекцыі больш за 300 Шчаўкункоў, а таксама дзясяткі Маш, Драсельмаераў і Мышыных каралёў — сабраныя ўсе героі знакамітай гісторыі.

Дзяўчына распавяла, што ў кавярні выстаўлена прыкладна траціна цацак. Аднак тут можна ўбачыць самы дарагі экспанат калекцыі, цацкі савецкага часу (самыя «старэйшыя» — 1953 і 1984 гадоў) і прывезеныя з розных краін, піша Onliner.by.

Саша распавяла, што захапілася Шчаўкункамі нечакана нават для самой сябе.

— Пасля пакупкі першага Шчаўкунка ў рамеснікаў мне захацелася паглядзець: а ці бываюць іншыя? Прайшло больш за пяць гадоў, і высветлілася, што яшчэ як бываюць! — усміхаецца калекцыянерка.

Спачатку калекцыя папаўнялася цацкамі, якія прадаваліся ў Беларусі. Саша распавядае, што шукала Шчаўкункоў паўсюль: у афлайн– і анлайн-крамах, на барахолках, у рамеснікаў. А апошнія некалькі гадоў да папаўнення калекцыі далучыліся сябры: цяпер у яе ёсць цацкі з Казахстана, Францыі, Іспаніі, Італіі і іншых краін.

— Самая дарагая цацка ў маёй калекцыі каштавала 150 рублёў. Гэта фарфоравая шкатулка, якую ў мінулым годзе я знайшла на анлайн-барахолцы. У яе цікавая гісторыя: жанчына распрадавала рэчы, каб сабраць грошы для дзіцяці на навучанне. Шкатулка была прывезеная з Францыі — гэта падарунак чалавека, з якім яны былі блізкія ў маладосці, але разам усё ж не засталіся. Падарунак жанчына захоўвала ўсё жыццё, а я паабяцала, што ён будзе ў надзейных руках.

— Калі казаць не пра матэрыяльную каштоўнасць, то для мяне самыя дарагія цацкі — гэта прывезеныя блізкімі. Напрыклад, мая былая калега неяк прыязджала ў Беларусь у госці з ЗША і падарыла мне Шчаўкункоў. Уявіце, яна купіла іх загадзя, захоўвала і прывезла для мяне — шчыра, я плакала, гэта неацэнна!

Саша з усмешкай распавядае, што часам любоў да Шчаўкункоў выклікае пытанні: маўляў, яны ж выродлівыя, ды і наогул гэта дзіцячы сад.

— Сёлета я нават задумалася: а ці не час спыніцца? — смяецца дзяўчына. — Але потым мне трапіўся Шчаўкунок, якога я вельмі хацела. І зразумела — гэта ўсё ж любоў, а не сляпая манія.

На працягу года, кажа мінчанка, цацкі захоўваюцца дома ў спецыяльнай вітрыне. А сёлета Саша прапанавала прывезці частку калекцыі на працу ў кавярню і стварыць гасцям святочны вайб.

Убачыць калекцыю Сашы можна ў кавярні «Варка» на Дзяржынскага, 115. Па словах беларускі, Шчаўкункі там прабудуць да сярэдзіны студзеня.

Каментары

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

У мужчыны не было грошай на спатканне — ён пракраўся на мінскі завод і балгаркай выразаў медныя перахаднікі5

З 14 лютага ўязджаць у Літву на машынах з беларускімі нумарамі змогуць толькі беларусы з літоўскімі ДНЖ і яшчэ некалькі катэгорый13

Больш за 10 чалавек патанулі ў ванне праз сардэчны прыступ за 2024 год2

Беларусаў перад выбарамі прымушаюць падпісаць гэты дакумент7

Volkswagen услед за іншымі вядомымі аўтавытворцамі паведаміў пра падзенне продажаў5

Як жыве бяздомная жанчына з Гомеля, якой блогер абяцаў купіць кватэру4

Billboard назваў галоўныя хіты XXI стагоддзя2

Адвакатам Аляксея Навальнага далі ад 3,5 да 5,5 гадоў калоніі па справе аб удзеле ў «экстрэмісцкай» супольнасці2

Паблізу беларуска-літоўскай мяжы з'явіліся вайсковыя акопы і фартыфікацыі. Спадарожнікавыя ФОТЫ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Галоўнае
Усе навіны →