Свет

Польшча можа закрыць праграму рэпатрыяцыі дэпартаваных у СССР, іх нашчадкаў і сем'яў

Гаворка ідзе пра патэнцыйныя 50 тысяч чалавек з польскімі каранямі (не ўключаючы іх сем'і), якія цяпер жывуць ва ўсходняй частцы былога СССР і могуць прэтэндаваць на аўтаматычнае атрыманне польскага грамадзянства па факце вяртання на радзіму. У такіх людзей, як папярэджвае ўрад Польшчы, магчыма, застаўся апошні шанец на пераезд.

Польскі пашпарт. Фота: Vecteezy

Польшча разглядае магчымасць закрыцця гістарычнай праграмы рэпатрыяцыі (не блытаць з «картай паляка»), якая дазваляе палякам, дэпартаваным з радзімы ў часы савецкай улады, а таксама іх сваякам і нашчадкам разам з сем'ямі вярнуцца на радзіму і аўтаматычна атрымаць грамадзянства без неабходнасці ведання польскай мовы. Праграма была запушчана ў 2001 годзе «як маральны абавязак перад тымі, хто пацярпеў ад савецкіх рэпрэсій», але сёння ўлады ўсё больш схіляюцца да меркавання, што праграма ўжо выканала сваю місію і цяпер нясе пагрозу, паведамляе выданне The Financial Times.

Намеснік міністра міграцыі Польшчы Мацей Душчык адзначыў, што асноўная прычына магчымага закрыцця праграмы — рызыкі для нацыянальнай бяспекі краіны.

«Мы павінны пазбегнуць сітуацыі, калі грамадзянін Расіі з польскай бабуляй можа аказацца таемным супрацоўнікам ці інфарматарам расійскіх спецслужбаў», — заявіў Душчык, падкрэсліўшы, што неабходна ўпэўніцца ў шчырасці і бяспецы намераў кожнага заяўніка.

Душчык таксама дадаў, што многія людзі, якія нядаўна звярнуліся па рэпатрыяцыю, не гавораць па-польску і нарадзіліся праз доўгі час пасля таго, як іх продкі былі дэпартаваныя.

«Калі гэта чацвёртае пакаленне, то сувязі з Польшчай не такія моцныя, як з першым пакаленнем. Закрыццё праграмы рэпатрыяцыі, аднак, можа справакаваць апошні наплыў заяўнікаў, і дапаможа нам атрымаць дакладную карціну наконт колькасці тых, хто сапраўды зацікаўлены ў вяртанні», — адзначыў намеснік міністра міграцыі Польшчы.

Згодна з законам аб рэпатрыяцыі, прынятым польскім парламентам, права на вяртанне ёсць толькі ў тых асобаў, якія могуць прад'явіць любы афіцыйны дакумент, выдадзены органамі ўлады Польскай Рэспублікі (1918-1939), ПНР або іншых краін СССР, у якіх прама пазначана польская нацыянальнасць хаця б аднаго з бацькоў, бабулі ці дзядулі, ці як мінімум дваіх прадзедаў-прабабуль заяўніка. 

Як адзначае The Financial Times, з 2020 года назіраўся ўсплёск колькасці заяваў на рэпатрыяцыю — 17 тысяч чалавек звярнуліся па праграму, а 7500 заяў усё яшчэ чакаюць разгляду. Пры гэтым, паводле ацэнак польскіх уладаў, існуе дадаткова каля 50 тысяч чалавек, якія адпавядаюць умовам праграмы і ўсё яшчэ маюць права падаць заяву аб рэпатрыяцыі. Тры чвэрці з іх жывуць у Казахстане, а астатнія пераважна ў Расіі.

Чаму толькі там? Тлумачыцца гэта тым, што згодна з умовамі праграмы, на момант уступлення ў моц закона аб рэпатрыяцыі ў Польшчы (1 студзеня 2001 года) заяўнікі павінны былі пастаянна пражываць на тэрыторыі Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Кіргізіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана ці азіяцкай часткі Расіі.

Беларусі і Украіны ў спісе краін для рэпатрыяцыі ў Польшчу няма, бо асноўныя плыні дэпартацыі палякаў у часы СССР прыходзіліся на Далёкі Усход, Каўказ і Сярэднюю Азію.

Каментары

Чысціў пісталет і выпадкова стрэліў. Новая версія гібелі міліцыянтаў у Віцебску

Чысціў пісталет і выпадкова стрэліў. Новая версія гібелі міліцыянтаў у Віцебску

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка трапіла на вокладку аўстралійскага Harper's Bazaar7

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?12

У Расіі расказалі пра паглынанне Беларусі як «элемент пасляваеннай рэальнасці»31

ЗША выдзяляюць Украіне апошні пры Байдэне пакет вайсковай дапамогі4

На будоўлі ў «Мінск-Свет» загінуў рабочы4

Канапацкая: Бабарыка — ідэйны прабацька пралубянскай нечысці, якая акапалася ў дарагіх офісах Варшавы і Вільні30

За прэтэнзіямі Трампа на Панаму, Канаду і Грэнландыю можа хавацца тонкі перамоўны разлік21

Былому міністру фінансаў Германіі шпурнулі ў твар торт. Ён спачатку пажартаваў, а потым засмуціўся2

У Віцебску пад коламі мікрааўтобуса загінуў школьнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чысціў пісталет і выпадкова стрэліў. Новая версія гібелі міліцыянтаў у Віцебску

Чысціў пісталет і выпадкова стрэліў. Новая версія гібелі міліцыянтаў у Віцебску

Галоўнае
Усе навіны →