Моды33

Мужчынскі абутак: шэсць відаў лофераў

Мінулы артыкул быў прысвечаны неўміручай класіцы мужчынскага абутку: оксфарды, брогі і дэрбі. Сёння я спынюся на шасці відах аднаго абутку — лоферах.

Адразу адзначу, што лоферы гэтак жа носяць і жанчыны. Таму артыкул будзе карысны ўсім без выключэння.

1. Венецыянскія, ці класічныя, лоферы (Venetian loafers)

Першымі лоферамі, якія трапілі ў гісторыю, былі лоферы з Нарвегіі. Там у 1930-я гады такі абутак без шнуркоў насілі мясцовыя фермеры, калі выводзілі кароў на пашу. Яны хацелі мець абутак, які можна хутка надзець, і ў якім не стамляюцца ногі падчас доўгіх пешых прагулак. Скураныя тапачкі, пашытыя па вобразе макасінаў, але без лішніх дэталяў, выглядалі зусім проста і адказвалі гэтым патрабаванням. Значна пазней лоферы, пазбаўленыя якіх-небудзь дэкаратыўных дапаўненняў, сталі называць венецыянскімі за падабенства іх сілуэту з формай венецыянскіх Баркоў.

Так што класічныя, або венецыянскія, лоферы — гэта самая аўтэнтычная разнавіднасць лофераў. Яны вельмі простыя, аднак адсутнасць лішніх дэталяў дазваляе стварыць бездакорны вобраз і падкрэсліць вытанчаны густ.

У большай ступені яны падобныя на макасіны, але пры гэтым маюць нізкі абцас. Іх можна насіць з джынсамі і футболкай або са штанамі і кашуляй.

2. Пені-лоферы (Penny loafers)

Яны з'явіліся на свет ў 1934 годзе, калі Джордж Генры Бас, уладальнік фабрыкі Bass & Co вырашыў прышыць да лофераў упоперак верхняй часткі ступні дэкаратыўную скураную палоску з прарэзам у выглядзе ромба. Асаблівага сэнсу ў ёй няма, можна і не шукаць, але толькі пасля з'яўлення гэтай дэталі лоферы былі заўважаныя ў моднай індустрыі — амерыканскі Esquire папрасіў GH Bass & Co зрабіць некалькі такіх пар, каб праілюстраваць артыкул аб абутку для адпачынку.

У самой кампаніі лоферы называлі «вулічнымі хатнімі тапачкамі», што зусім нелагічна і кажа пра тое, што ў гэтым абутку можна выйсці на двор, але ступаць далей за суседскі газон усё ж не варта. Журналісты людзі разумныя і злёгку падмалявалі зыходныя дадзеныя. Яны заявілі, што гэта самы зручны абутак, які варта надзяваць пасля цяжкага працоўнага дня на заводзе або сустракаць гасцей: ты як бы і не ў тапачках перад імі, але і не топчаш дыван у вулічных чаравіках.

Цяперашняя назва пені-лофераў з'явілася ў 1950 годзе сярод амерыканскіх студэнтаў з універсітэтаў Лігі плюшчу, якія былі тымі яшчэ моднікамі.

Джын Келі ў пені-лоферах

А чаму, уласна кажучы, пені? Легенда кажа, што ромбападобны разрэз на верхняй частцы абутку служыў для таго, каб класці туды манету ў два пені, што служыла гарантыяй таго, што студэнт ніколі не акажацца ў сітуацыі, калі няма грошай для тэлефоннага званка. Паводле іншай версіі, студэнты ўкладвалі пені на поспех у час здачы экзамену.

Так ці інакш, лоферы атрымалі сваю назву, якая цвёрда замацавалася за дадзеным тыпам мужчынскага абутку.

Гэта найбольш універсальныя лоферы, якія можна надзяваць нават пад дзелавы строй.

3. Бельгійскія лоферы

Бельгійскія — самыя акуратныя з лофераў, можна нават сказаць элегантныя і вытанчаныя, хоць гэта і не самая мужная характарыстыка. Назва з'явілася пасля таго, як у 1940-х дызайнер і бізнесмен Генры Бендэл паехаў у Бельгію, каб навучыцца ў мясцовых абутковых майстроў метаду, калі туфлі сшываюцца навыварат, а потым выварочваюцца вонкі. З тых часоў кампанія Генры Бендэла — адзіны вытворца бельгійскіх лофераў, а манапаліст можа дазволіць сабе не парыцца з назвай і пісаць на абутковых скрынках проста «Бельгійскі Абутак». Той жа Бендэл вырашыў прышыць зверху на лоферы маленечкі бант, які, уласна, і бянтэжыць некаторых сваёй знарочыстай элегантнасцю. Нашыя суворыя мужчыны наўрад ці іх ацэняць, але адназначна гэты абутак прываблівае сваёй лёгкасцю, з якой яны могуць аказацца ў пары са штанамі і кашуляй у пабе, а заўтра — у камплекце са смокінгам на чырвонай дарожцы, якая толькі галівудская, а не тая, што ў Палацы прэзідэнта.

4. Лоферы з пэндзлікам (Tassel loafers)

Мае самыя любімыя. Пэндзлікі з'явіліся на лоферах пасля другой сусветнай, калі акцёр Пол Лукас прыйшоў да абутковага майстра з Alden з гэтай ідэяй, падгледжанай, відаць, дзесьці ў Еўропе. Першыя лоферы з пэндзлікамі спалучалі ў сабе два колеры, звычайна чорныя з белым верхам. Але да 1952 года Олдэн стварылі сваю версію, больш падобную на простыя макасіны з пэндзлікамі. Праз пяць гадоў гэты абутак ўжо прадаваўся на паліцах крам Brooks Brothers і жвава заваёўваў усеагульнае адабрэнне.

Эталонныя лоферы з пэндзлікамі робяць з кардована — конскай скуры, асабліва бліскучай, даўгавечнай і каштоўнай. Яны нават паскрыпваюць пры хадзьбе, такая асалода.

Але ёсць мноства іншых варыянтаў. Роскід такі, што лоферы носяць і тыя, хто ходзіць у джынсах, і тыя, хто аддае перавагу касцюму. Колеры тут таксама самыя разнастайныя: ад чорнага да колеру бургундзі.

5. Лоферы са спражкай

Лоферы са спражкай — вынаходніцтва італьянцаў з Gucci. Яны настойвалі на тым, што класічны касцюм не абавязкова дапаўняць толькі абуткам са шнуроўкай, і таму ў 1966 прапанавалі сваю версію лофераў, больш салідную, чым усе папярэднія, шмат у чым дзякуючы спражцы. У мяне толькі ёсць непрыемныя асацыяцыі гэтых лофераў з макасінамі студэнтаў з Туркменістана, якія красуюцца ў іх зімой і летам. Але гэтыя лоферы ўсё ж такі не макасіны, і маюць да таго ж абцас. Да і іх сапраўды спакойна можна насіць з касцюмам. Чым і заняліся ў 1970-я не толькі італьянскія хросныя бацькі, але і амерыканскія дзялкі з Уолл-Стрыт.

6. Лоферы з махрамі (Kiltie loafers)

Не менш выдатныя і стылёвыя. Характэрная дэталь — махры на саюзках, якія нагадваюць шатландскую спадніцу — кілт, адсюль і назва. Насіце іх лепш без шкарпэтак. Яркія летнія колеры адзення — адзін з магчымых варыянтаў для камбінавання з гэтым тыпам лофераў.

Як насіць? Са шкарпэткамі ці без?

Часта пытаюцца, ці можна надзець лоферы з касцюмам? Яшчэ гадоў пяцьдзясят таму быў бы адназначны адказ «не». Сёння ўсё не так відавочна. Так, сапраўды, першапачаткова яны ствараліся як абутак для штодзённага нашэння, і нават этымалогія кажа пра тое, што яны служаць штодзённаму стылю (to loaf — бадзяцца). Цяпер гэты абутак займае тыя ж пазіцыі, што і туфлі са шнуроўкай, і вы сапраўды можаце насіць лоферы не толькі з выходным касцюмам, але і дзелавым. Аднак не ўсе віды падыходзяць аднолькава.

Напрыклад, пені-лоферы ў сілу сваёй стрыманасці найбольш поўна адказваюць патрабаванням дзелавога дрэс-кода. Варыянт з пэндзлікамі — менш прымальны, але дапушчальны. У любым выпадку, калі вы спалучаеце дзелавы касцюм з абуткам без шнуркоў, ведайце адно абавязковае правіла — надзеньце шкарпэткі. Калі касцюм менш фармальны, то ў такім выпадку шкарпэткі можна і не надзяваць.

Але ўсё роўна добра падумайце, якія менавіта шкарпэткі надзець, калі ёсць верагоднасць, што іх пабачаць навакольныя людзі. А іх пабачаць абавязкова: варта вам толькі сесці, як штаніна паўзе ўверх.

Яшчэ варта памятаць, што ні ў якім разе нельга надзяваць шкарпэткі пад лоферы з шортамі. Ды й проста ніколі не надзявайце шкарпэткі пад любы абутак, калі вы збіраецеся надзець шорты. Вы не збіраецеся на шпацыр у сафары, і вам яшчэ не 50 год. Інакш не забудзьцеся на кепку ды фотаапарат на грудзях.

Калі вы захацелі надзець лоферы без шкарпэтак і адчулі, што яны нацерлі — набудзьце пластыр, ёсць яшчэ варыянт — слядкі. Так, слядкі, якія носяць жанчыны, ад гэтага вы менш маскулінным не зробіцеся. Акрамя гэтага, не трэба надзяваць цёмныя лоферы з белымі шкарпэткамі. А ў астатнім тут вялікае поле для спроб і памылак.

Так насіць не трэба!

Каментары3

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі1

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах2

Белы дом афіцыйна прызнаў, што дазволіў Украіне наносіць удары ў глыбіню Расіі

Расійскі тыктокер, які раздражняў беларусаў, паляцеў з Мінска. Шчаслівы, бо змог паскандаліць у аэрапорце з «Белавія»36

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру7

У 1942 годзе ў Магілёве здарылася буйная тэхнагенная аварыя. Гісторык падрыхтаваў пра яе кнігу1

Дэпіляцыя інтымнай зоны больш не ў модзе, папулярная валасатасць. Гэта прыводзіць да нечаканых наступстваў15

Беларус выдаліў акаўнт у VK, але да яго ўсё адно прыйшлі праз каментары. Як знайшлі?3

Мінскае «Дынама» стала дзевяціразовым чэмпіёнам Беларусі па футболе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі1

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →