Моды1313

Модныя промахі, якія псуюць выгляд нават самых прыгожых мужчын. Паказваем на прыкладах беларусаў

Прынята лічыць, што беларускія мужчыны мала часу надаюць выгляду, не любяць шопінгу і неахвотна наведваюць салоны прыгажосці. Наш матэрыял — спецыяльна для такіх. Бо сапраўдны стыль пачынаецца з малога.

Алесь Мухін
Рэчы ў абліпку візуальна падкрэсліваюць недахопы фігуры. Фота: інстаграм Алеся Мухіна

Прыталеныя футболкі

Такія майкі нярэдка сустракаюцца ў шафах спартовых хлопцаў, і гэта цалкам зразумела. Калі штодзень працуеш над сваімі мышцамі ў спартзале, надыходзіць час, калі нарэшце хочацца атрымаць узнагароду — захопленыя позіркі жанчын. Так у гардэробах з'яўляюцца цішоткі ў абліпку.

Але знарочыстая трансляцыя сваіх спартовых дасягненняў часта выходзіць бокам. Здаецца, выстаўляючы мацаванае цела напаказ, мужчына намагаецца схаваць іншыя недахопы ці агульную няўпэўненасць у сабе. У выніку хлопец у такой футболцы выглядае не як брутальны самец, а як «бабулін мача» ці рэпер Мэўл.

Мэвл
Фота: інстаграм спявака Мэўла

Каб падкрэсліць прыгожы стан, не абавязкова яго агаляць ці абцягваць. Можна набыць звычайную майку і падкатаць рукавы да сярэдзіны біцэпса ці абраць цішотку з паніжанай проймай — у такой плечы будуць здавацца шырэйшымі.

Але яшчэ горш выглядаюць прыталеныя рэчы на поўных людзях. У іх гардэробах такое адзенне з'яўляецца з-за адсутнасці пачуцця асабістых памераў.

Напрыклад, цішоткі вядоўцы і знаўцы тэлегульні «Што? Дзе? Калі?» Алеся Мухіна выглядаюць занадта цеснымі.

Рэчы ў абліпку візуальна падкрэсліваюць недахопы. Таму, калі вы раптам паправіліся, набывайце футболку па памеры — каб добра выглядаць, пакуль вяртаецеся ў форму.

Рваны дэнім ці джынсы «скіні»

Калі вы не падлетак, не эма і не аматар творчасці Мікіты Джыгурды, то ад такіх штаноў лепш пазбавіцца. Вузкія рваныя джынсы часта псуюць прапорцыю: робяць тулава доўгім, а ногі — кароткімі. 

Руслан Аляхно
Фота: інстаграм спевака Руслана Аляхно

У спевака Руслана Аляхно дзве няўдалыя мадэлі. Выратаваць гэтыя камплекты могуць звычайныя чынасы ці прамыя пакарочаныя джынсы без дэталіроўкі.

Лагатыпы знакамітых брэндаў

Каб падкрэсліць свой статус, некаторыя мужчыны ператвараюцца ў хадзячую рэкламу брэндаў. Паказаць матэрыяльны дабрабыт праз адзенне намагаюцца палітык Юрый Васкрасенскі і блогер Улад Бумага.

Васкрэсенкі і Бумага
Фота: інстаграм Васкрасенскага і Улада Бумагі 

Любоў да гучных брэндаў на постсавецкай прасторы існуе з нагоды былога дэфіцыту. Людзі, якія ў 90-я вырваліся з галечы, імкнуліся паказаць новы статус усімі даступнымі сродкамі — у тым ліку і праз лога на адзенні. Звычка захавалася і дагэтуль. 

Але заможныя людзі, у якіх ёсць густ, выглядаюць інакш і ў адносінах да гардэробу аддаюць перавагу «ціхай раскошы» — якасным рэчам без аляпаватых нашывак і з добрым кроем.

Лакавыя туфлі ў камплекце з джынсамі

У любога аўтфіта ёсць сваё прызначэнне, таму міксаваць у адным камплекце лакавы абутак і дэнім не варта — гэтыя рэчы з зусім розных стылёвых напрамкаў і пасуюць для розных жыццёвых абставін. Лак падыдзе для важнага свята ці тэатральнай прэм'еры, джынсы — для мерапрыемства на ўзровень ніжэйшага.

Саладуха
Фота: інстаграм Саладухі

Па аўтфіце Аляксандра Саладухі добра бачны гэты дысананс. Лук атрымаўся неаднародны і безгустоўны.

Заправіць усё!

Заблытацца ў тонкасцях патрабаванняў дрэс-коду даволі проста. Каб не памыліцца, калі запраўляць кашулю, а калі пакідаць яе падол выпушчаным, трэба запомніць няхітрыя правілы.

Кашулю заўсёды запраўляюць, калі пад ніжнім гузікам прышытыя запасныя — такую ​​запраўляюць і ў штаны, і ў джынсы; калі ў кашулі строгі каўнер (напрыклад, высокі на гузіках або з адкладнымі вугламі) ці калі вы плануеце надзець яе са строгім гарнітурам.

Навыпуск кашулю носяць, калі яна кароткая і адносіцца да нефармальнага стылю і калі яе падол мае закругленую форму.

Ігар Марзалюк
Фота: скрын з відэа БелТА

Швэдры, лангслівы і цішоткі звычайна не запраўляюцца, але прафесар Ігар Марзалюк гэтага не ведае. Не памыліцеся і вы.

Шкарпэткі і сандалі

Усё часцей на паказах вядучых модных дамоў сустракаюцца мужчыны-мадэлі, чые камплекты дапаўняюць доўгія шкарпэткі і сандалі. Аднак не ўсё, што адбываецца на подыумах, знаходзіць сваё месца ў паўсядзённым жыцці. Не надзявайце гэтыя рэчы разам.

Але лепей выкарыстоўваць двойку «сандалі і шкарпэткі», чым з'яўляцца на публіцы без аніякага абутку. Гэтае правіла датычыць падарожжаў: у самалётах, аўтобусах і цягніках здымаць абутак — кепскі тон. 

Лукашэнка ў шкарпэтках
Фота: скрын з відэа «Беларусь 1»

Аляксандр Лукашэнка босы ў транспарце не ездзіў, але неяк прыйшоў на інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» без абутку. Зрэшты, гэта не адзінае яго стылістычнае дзівацтва.

Як не памыліцца жанчынам, складаючы свой гардэроб, можна даведацца з нашага іншага матэрыялу.

А якія стылістычныя памылкі вы б дадалі ў гэтыя спісы?

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • Зигмунд нефрейд
    08.10.2023
    Зачем писать про этот гнилой человеческий материал?
  • Ёсік
    08.10.2023
    Шаноўная рэдакцыя, навошта гэты матэрыял? У ім няма аніводнага вольнага беларуса, усе лукашэнкаўскія парабкі. Мне ўсё роўна, у чым спявае аляхно, саладуха, у чым ходзіць прыгажун-вар'ят, ці азаронак з непамытымі валасамі.
  • хм
    08.10.2023
    т.зв. прэзідэнт у кабінеце ў шкарпэтках? хм.. ну можа сабе пазволіць - ён жа ў сябе ў хаце. дзякуй ужо, што не ў трусах з красна-зялёнага флага, як калісьці ў Венесуэле

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?32

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Усе навіны →
Усе навіны

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага20

Памілавалі яшчэ 32 палітвязняў9

Комік Нарышкін расказаў, як яму забаранілі ўезд у Літву2

«Нас, лічы, выкралі!» Хлопец з дзяўчынай не выйшлі з аўтобуса на канчатковым прыпынку, і кіроўца звёз іх2

Капітанам кітайскага судна, якое падазраюць у пашкоджанні кабеляў на дне Балтыйскага мора, аказаўся грамадзянін Расіі5

У Мінску людзі ўначы выстройваюцца ў чэргі, каб купіць рэдкія манеты

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?32

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Галоўнае
Усе навіны →