Вайна11

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Ракета «Арэшнік», запушчаная расійскімі вайскоўцамі па ўкраінскім горадзе Дняпро 21 лістапада, не з'яўляецца найноўшай зброяй, якой яе спрабаваў прадставіць прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Экспертыза абломкаў паказала, што некаторыя часткі былі вырабленыя больш за сем гадоў таму, піша The Moscow Times.

Паводле звестак крыніц украінскага партала Defense Express, «Арэшнік» маглі сабраць у 2017-2018 гадах на базе міжкантынентальнай балістычнай ракеты (МБР) «Ярс», і з тых часоў ён ляжаў на складзе.

На адной з дэталяў «Арэшніка» былі знойдзеныя серыйны нумар і дата вытворчасці — 12 красавіка 2017 года. Менавіта ў гэтым годзе Расія збіралася пачаць разгортванне стратэгічнага ракетнага комплексу РС-26 «Рубеж», які быў далейшым развіццём праекта РС-24 «Ярс». Але ў сакавіку 2018 года Мінабароны адмовілася ад планаў па ўкараненні Р-26 у свой арсенал і выключыла яго з дзяржпраграмы ўзбраенняў да 2027 года, засяродзіўшыся на гіпергукавым РК «Авангард».

Эксперты лічаць, што распрацоўку «Арэшніка» пачалі больш за 7 гадоў таму, як мінімум у 2010-х, таму што 2017-ы — гэта год вытворчасці канкрэтнай дэталі, якую павінны былі выкарыстоўваць для гатовага праекта.

Defense Express таксама звяртае ўвагу, што знойдзеная дэталь мае індэкс «ЕФИТ 302811.002». Аналітыкі звязваюць гэтую маркіроўку з навукова-вытворчым цэнтрам аўтаматыкі і прыборабудавання імя акадэміка Пілюгіна (НВЦАП), які ўваходзіць у «Раскосмас» і пастаўляе сістэмы кіравання для ракет «Зеніт», «Пратон-М» і разгонных блокаў «Фрэгат». Гэта дазваляе выказаць здагадку, што НВЦАП таксама забяспечвае «Арэшнік», які збіраецца з кампанентаў МБР «Ярс». 

У Пентагоне раней таксама прыйшлі да высновы, што «Арэшнік» з'яўляецца мадыфікаванай версіяй РС-26 «Рубеж», якую выпрабавалі яшчэ ў 2011 годзе. Мінабароны Вялікабрытаніі таксама лічыць «Арэшнік» варыянтам гэтай МБР, адзначаючы, што Расія мае абмежаваны запас такіх ракет.

Тэхнічныя характарыстыкі «Арэшніка» застаюцца невядомымі. Аднак калі выказаць здагадку, што канструкцыя ідэнтычная РС-26, то стартавая маса ракеты можа дасягаць 40-50 тон, а далёкасць палёту — 6000 км. 

Пра тое, што «Арэшнік» нельга лічыць перадавой распрацоўкай, раней казаў інжынер-ракетчык, былы супрацоўнік украінскага КБ «Паўднёвае» Аляксандр Качаткоў. Паводле яго слоў, сістэма ўяўляе сабой скарочаную версію «Ярса» з вялікай колькасцю боегаловак.

«Баявая эфектыўнасць «Арэшніка» без ядзернага абсталявання вельмі сумніўная — гэта ўсё роўна што кар'ерным самазвалам піцу развозіць. Дакладнасць будзе плюс-мінус 100 метраў, а то і горш, а звычайнай выбухоўкі кожная боегалоўка можа несці каля 100 кг — тое ж самае, што расійская сістэма залпавага агню «Тарнада», якую агрэсар выкарыстоўвае з пачатку ўварвання», — падкрэсліваў Качаткоў.

Каментары1

  • Жвір
    23.12.2024
    Ну, супакоілі.

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Дубль Аляксея Протаса забяспечыў «Вашынгтону» перамогу над «Лос-Анджэлесам»

СМІ расказалі пра даўгі беларускага блогера Улада Бумагі па расійскіх падатках2

Трамп пагражае вярнуць Панамскі канал пад кантроль ЗША. Панама выключае такую магчымасць7

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю9

Брытанскі блогер, які змагаўся за беларускі ДНЖ і хадзіў да Кубракова, усё ж выехаў з Беларусі. Выпусцілі не з першай спробы16

Шрайбман адказвае, ці могуць перамовы па Украіне прайсці ў Беларусі11

Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Пуціным, каб хутчэй скончыць вайну ва Украіне15

Блогер паказаў, як выглядае найгоршая шаурма ў Мінску3

На вакзале ў Варшаве памёр беларус22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →