На Гомельшчыне нехта выкінуў ката-сфінкса на двор з ляжанкай і кормам. Жывёліна загінула
Дзяўчына знайшла ў раёне вёскі Плёсы Гомельскага раёна мёртвага ката-сфінкса. Хтосьці «клапатліва» вывез яго на холад з ляжанкай і кормам, пішуць «Моцныя навіны».
У суполц VK «ПОТЕРЯШКИ находим собаки/ кошки Гомель» дзяўчына па імені Кацярына падзялілася жыхлівай гісторыяй. Нехта вывез ката пароды сфінкс да вёскі Плёсы пад Гомелем і «клапатліва» пакінуў яго разам з ляжанкай і кормам на холадзе.
Кот, які належыць да пароды, якая ўвогуле не прыстасаваная да халадоў, загінуў.
Дзяўчына расказала «Моцным навінам», што яна ўжо напісала заяву ў міліцыю. Жывёліну ўжо не вярнуць, але, магчыма, удасца знайсці і пакараць яе бесчалавечных гаспадароў.
Каментары
Ну, дай объяву на Куфар - отдам и всё, заберут. Нет, поколение пепси выкинуло животинку на мороз продолжило жить как ни в чём не бывало!....