Грамадства88

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Акаўнт прапагандыста Ігара Тура, які вядзецца з 2021 года і ні разу не мяняў сваю назву, быў выяўлены дзякуючы пытанню адной маладой студэнткі. Вось у якіх чатах сядзіць Тур і якія думкі прасоўвае.

Ігар Тур. Фота: sb.by

Чарговы тэлеграм-акаунт прапагандыста Ігара Тура быў знойдзены ў прыватным канале першакурсніцы журфака БДУ Ганны Бурдо. Яе нядаўняе пытанне да Лукашэнкі пра адключэнні інтэрнету ў 2020-ым актыўна раскручвала дзяржпрапаганда і выстаўляла за доказ існавання ў Беларусі свабоды слова.

Ігар Тур, які таксама прыклаў руку да раскручвання Ганны Бурдо на тэлебачанні, пакінуў каментар да допісу дзяўчыны, дзе тая дзялілася пачуццямі пасля пытання да Лукашэнкі.

Бурдо ў размове з іншым карыстальнікам выказала здагадку, што «ў гэтым годзе, як і ў 2020-ым, плануюцца новыя адключэнні інтэрнэту». Верагодна, дзяўчына мела на ўвазе перыяд новых прэзідэнцкіх выбараў у студзені 2025 года.

У размову ўмяшаўся Тур і заявіў, што нічога не плануецца, але дадаў цытату Лукашэнкі, што «калі пратэсты паўторацца, то інтэрнет будзе адключаны зусім».

Студэнтка першага курса журфака БДУ Ганна Бурдо бярэ інтэрв'ю ў прапагандыста Ігара Тура ў верасні. Фота: сацсеткі Ганны Бурдо
У каментарах пад допісам прапагандыст Ігар Тур каментуе выказванні Ганны Бурдо

Акаўнт Тура аказаўся адкрыты, быў падпісаны ягоным іменем і прозвішчам, а таксама змяшчаў у сабе беларускі нумар тэлефона прапагандыста і ягонае імя карыстальніка ў тэлеграме.

Прагнаўшы атрыманую інфармацыю праз спецыяльныя сервісы, «Наша Ніва» даведалася, у якіх чатах сядзеў ці працягвае сядзець прапагандыст і што той у іх пісаў.

Акаунт «Игорь Тур» пад нікам @Tur_ONT пачаў праяўляць актыўнасць яшчэ летам 2021 года і дагэтуль не мяняў сваёй назвы, з чаго мы робім выснову, што гэта асабісты ці працоўны акаўнт прапагандыста.

Спіс чатаў, у якіх пісаў Тур, такі (агулам 140 паведамленняў за амаль тры з паловай гады). Сярод чатаў ёсць некалькі апазіцыйных.

  1. Самый авторитарный чат (67 паведамленняў, апошняе з якіх — 31 кастрынчніка 2024).
  2. Комментарии (18 паведамленняў, апошняе з якіх — 25 верасня 2024).
  3. Post-Rudzik чат (15 паведамленняў, апошняе з якіх — 4 ліпеня 2023).
  4. Графачат (13 паведамленняў, апошняе з якіх — 22 лістапада 2024).
  5. Media IQ-chat (9 паведамленняў, апошняе з якіх — 21 лістапада 2023).
  6. ZmeyMarini4_Chat (5 паведамленняў, апошняе з якіх — 25 мая 2022).
  7. Круталевич Chat (2 паведамленні, апошняе з якіх — 11 чэрвеня 2022).
  8. Книга ГУ«БАЗА» Chat (2 паведамленні, апошняе з якіх — 2 кастрычніка 2024).
  9. Guzel Chat (1 паведамленне, 8 кастрычніка 2024).
  10. Chat TS (1 паведамленне, 8 мая 2024).
  11. По существу.Ток-шоу go on Chat (1 паведамленне, 24 чэрвеня 2024).
  12. ПОДПОЛЬЕ (1 паведамленне, 7 снежня 2023).
  13. Болталка БС (1 паведамленне, 23 жніўня 2023).
  14. Маланка Чат (1 паведамленне, 6 снежня 2022).
  15. Цэнтр Чат (1 паведамленне, 4 снежня 2022).
  16. Валерий Цепкало обсуждение (1 паведамленне 16 жніўня, 2022).
  17. Общаемся (1 паведамленне, 3 ліпеня 2021).

З усіх вышэйпералічаных чатаў прапагандыст Ігар Тур застаецца на дадзены момант толькі ў двух: «Самый авторитарный чат» і «Графачат».

Вось што ў гэтых чатах піша прапагандыст.

Абараняе выбары і какетнічае з Іллём Бегуном

Сярод усіх чатаў па колькасці паведамленняў ад Тура значна вылучаецца «Самый авторитарный чат», у які прапагандыст пачаў пісаць яшчэ ў лютым 2023 года (на момант напісання матэрыялу ў чаце знаходзяцца 89 удзельнікаў).

Уладальнікам чату з'яўляецца яшчэ адзін лукашэнкаўскі прапагандыст Ілля Бягун, былы актывіст штаба Цапкалы, які, па ягоных словах, ваюе ва Украіне на расійскім баку і нібыта з'яўляецца камандзірам аддзялення радыёэлектроннай барацьбы (Бягун нядаўна скардзіўся ў сваім тэлеграм-канале, што не ўсе лукашысты вераць у ягонае знаходжанне ва Украіне і яшчэ заяўляюць, што той даўно вярнуўся ў Мінск, не пабываўшы на ўкраінскай тэрыторыі).

Аднак, калі адкрыць «Самый авторитарный чат» Бегуна, то насамрэч можна адразу ўбачыць відэакружок ад яго і пабачыць, што той спакойна гуляе па Мінску і ніякімі баявымі дзеяннямі не займаецца.

Ілля Бягун. Скрыншот відэа АНТ
Відэакружок Бягуна за 27 лістапада, які той выклаў у «Самый авторитарный чат». Скрыншот з чату

Але вернемся да Ігара Тура. Яшчэ ў канцы кастрычніка паміж ім і Бягуном у чаце ўзнікла спрэчка наконт таго, а «ці патрэбныя ўвогуле ў Беларусі прэзідэнцкія выбары» і як спраўляцца з пратэснымі галасамі на іх.

Пачалася спрэчка так — 31 кастрычніка Тур у сваім канале паспрабаваў абвергнуць публікацыі незалежных медыя наконт таго, што Вольга Чамаданава была вылучана на выбары не па сваёй уласнай ініцыятыве.

Бягун рэпоснуў гэты допіс і раскрытыкаваў саму ідэю дапускаць на выбары нават кішэнных кандыдатаў, бо тыя, паводле прапагандыста, не вартыя пасады прэзідэнта (асабліва Чамаданава, «бо яна яшчэ і жанчына») і тым самым «пярэчаць працягу курсу, закладзенага кіраўніком дзяржавы». 

Тур у адказ на гэта заявіў, што кішэнныя кандыдаты не ідуць супраць Лукашэнкі, а проста перашкаджаюць сапраўднай антысістэмнай апазіцыі. Але спрэчка ад гэтага толькі ўзмацнілася.

У працэсе спрэчкі Тур пытае ў Бягуна, якімі, на ягоны погляд, павінны быць выбары прэзідэнта ў Беларусі — з рознымі кандыдатамі ці толькі з адным Лукашэнкам. У адказ Бягун ізноў настойвае, што ніякіх выбараў быць не павінна.

«Навошта гэтыя выбары? Снікерс абіраем?» — здзекліва адказаў Бягун, чым выклікаў жорсткую рэакцыю Тура, які назваў такія выказванні неканстытуцыйнымі.

У дадатак да гэтага Тур падзяліўся сваім бачаннем формулы паспяховых выбараў у лукашэнкаўскай Беларусі і тэхнікі змагання з пратэсным электаратам.

Добры варыянт для Лукашэнкі, паводле прапагандыста, гэта «калі ўмоўныя 10% нелукашэнкаўскага электарату размазваюцца тонкім пластом паміж 5-6 іншымі кандыдатамі са смеццевымі 1-2%, а меншае зло — калі 10% бярэ кандыдат супраць усіх».

Бягун, у сваю чаргу, раскрытыкаваў і гэты аргумент Тура, заявіўшы, што «размазванне пратэснага электарату паміж умоўнымі Гайдукевічамі і Чамаданавымі — смешнае і бессэнсоўнае».

Зрэшты, адносіны паміж двума прапагандыстамі ў чаце не заўсёды напружаныя. Бываюць і кампліменты. «Ігар Пятровіч, канечне, круты. Але не такі, як самыя крутыя гатункі памідораў, што стаяць пад гэтымі фіталямпамі», — напісаў Бягун. «Я тая яшчэ памідорка», — адказаў Тур. «Ты перчык», — прыляцела ад Бегуна.

Што піша Тур у астатніх чатах?

У чаце «Графачат» (належыць праўладнаму тэлеграм-каналу «Графач», вядзенне якога прыпісваюць міністру інфармацыі Марату Маркаву) нічога адметнага Ігар Тур не пісаў. Тое ж самае тычыцца прыватных чатаў «Комментарии» (належыць маскоўскай карэспандэнтцы АНТ Святлане Карульскай), «Chat TS» (чатам валодае беглы польскі суддзя Томаш Шміт) і астатніх лукашэнкаўскіх рэсурсаў.

У той жа час Тур быў заўважаны ў прыватным чаце праекта Media IQ (належыць Прэс-клубу), дзе распавёў, што яму прыходзяць апавяшчэнні ад тэлеграма, калі ў групавых чатах нехта піша ягоныя імя і прозвішча (гэта працуе, калі ў тэлеграм-каналах, да якіх прымацаваныя чаты, праз налады дазволена каментаванне публікацый).

У іншым апазіцыйным чаце «Post-Rudzik чат» прапагандыст Ігар Тур адпускаў шпількі ў адрас Яна Рудзіка, калі ў допісах апошняга з'яўляліся згадванні імя і прозвішча прапагандыста. Тое ж тычыцца і астатніх апазіцыйных чатаў.

***

Нагадаем, што яшчэ ў жніўні гэтага года прапагандыст Ігар Тур у эфіры АНТ выпадкова запаліў свой акаўнт пад нікам @Valdis133, праз які на працягу трох гадоў напісваў у два дзясяткі чатаў (пераважна апазіцыйныя).

У іх прапагандыст, прыкідваючыся звычайным карыстальнікам з Беларусі, прасоўваў наступныя наратывы: што ціск на Лукашэнку не працуе, што Ціханоўская павінна перастаць быць лідарам апазіцыі, што Паўла Вусава, Івана Краўцова і Вольгу Карач варта слухаць і падтрымліваць, і гэтак далей.

Каментары8

  • Гигин
    28.11.2024
    Тур - классический пример отрицательной селекции в белорусской журналистике. В нормальной здоровой конкурентной среде ему бы ничего не светило.
  • Ганьба
    28.11.2024
    Ззаду ён памідорка, а спераду - перчык.
  • х
    28.11.2024
    Добра ім жывецца ў Беларусі. Бяспечна.

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта8

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў3

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

За тры гады ва Украіне стала на 300 тысяч больш людзей з інваліднасцю5

У Вільні прайшла акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка з удзелам каліноўцаў6

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы20

Трамп вызначыўся з кандыдатурай спецпасланніка ЗША па Украіне13

«Раз’ятрана церабіўся». Новыя пераклады з габрэйскай і польскай выклікаюць, хутчэй, пытанні3

Стала вядома, што за беларус арганізоўваў напад на расійскага апазіцыянера Волкава ў Вільні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта8

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Галоўнае
Усе навіны →