Свет1616

«Могуць пайсці і знайсці іншага лоха!» Трамп перасцярог БРІКС ад спробаў увесці ўласную валюту

На сваёй старонцы ў сацсетцы Truth абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў дзяржавам, якія ўваходзяць у арганізацыю БРІКС, увядзеннем «100% пошлін» за спробы адмовы ў разліках ад амерыканскага даляра. 

Дональд Трамп. Фота: Allison Robbert-Pool/Getty Images

«Спробы таго, што краіны БРІКС спрабуюць адысці ад даляра, пакуль мы стаім і назіраем, скончаныя! Мы патрабуем ад гэтых краін абавязацельстваў не ствараць новую валюту БРІКС і не падтрымліваць ніякую іншую валюту, каб замяніць магутны даляр ЗША, інакш яны сутыкнуцца са 100%-мі пошлінамі і павінны будуць развітацца з продажамі ў выдатную эканоміку ЗША. Яны могуць пайсці і знайсці іншага лоха!

Няма ніякіх шанцаў, што БРІКС заменіць даляр ЗША ў міжнародным гандлі, і любая краіна, якая паспрабуе гэта зрабіць, павінна памахаць Амерыцы ручкай», — напісаў Трамп.

Найбольшым прыхільнікам ідэі стварэння агульнай валюты БРІКС з'яўляецца Расія, якая пасля пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны апынулася пад моцнымі міжнароднымі санкцыямі. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін неаднаразова станоўча выказваўся пра магчымасць стварэння агульнай валюты БРІКС і новай сістэмы міжнародных разлікаў, альтэрнатыўнай SWIFT, «дзеля эфектыўнай барацьбы з далярам і лепшага пазбягання фінансавых абмежаванняў з боку Захаду».

На апошнім саміце арганізацыі, які адбыўся ў канцы кастрычніка ў Казані Пуцін адзначыў, што Расія «вымушана шукаць альтэрнатыву даляру, бо сам Захад абмяжоўвае яго выкарыстанне для Масквы». На гэтым саміце таксама было прадстаўлены нават прататып банкноты для гэтай валюты, які, праўда, вонкава выглядае як вельмі «сыры».

Каментары16

  • a.hto.tam.idze
    30.11.2024
    Таксама, трэба забараніць інфляцыю ў ЗША. Жэстачайшэ.
  • Боже спасай Америку
    01.12.2024
    Прямой диктат. Рыжий начал делать Америку великой. :))
  • American idiot
    01.12.2024
    Хахаха, здаецца Донні ўжо пачаў дапамагаць маскавітам.

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным9

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Джо Байдэн памілаваў свайго сына25

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

Прэм'ер Галоўчанка расказаў пра сваю любімую страву з бульбы5

У Грузіі пратэсты ідуць чацвёрты дзень. Апазіцыя патрабуе эфіру на ТБ2

Спявак Герман Цітоў на Алексіевіч: Ты павінна быць з Лукашэнкам на «вы» і шэптам35

Украінцы з «Хаймарса» накрылі ганаровае пастраенне расійскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці. 12 загінулых9

Падрабязнасці здарэння ў Хойніках, дзе воўк напаў на вартаўніка і міліцыянтаў1

Зяленскі: Украіна можа ўступіць у НАТА без дзеяння артыкула 5 на ўсёй тэрыторыі8

У Польшчы ёсць свае сёстры Груздзевы — сёстры Гадлеўскія ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным9

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →