«Я зразумела, што не стамілася». У Мінскай вобласці здаюць домікі на вадзе за 800 рублёў у суткі — каментатары ў шоку
Тыкток-канал аб падарожжах зняў агляд на новую лакацыю для адпачынку ў Шышках. Людзі не разумеюць, чаму так дорага.
Канал belarus360 у тыктоку распавёў пра домікі на вадзе ва Уздзенскім раёне. Лакацыя адкрылася толькі ў лістападзе.
Домікі з вялікімі панарамнымі вокнамі размешчаны на беразе возера, унутры два пакоі: на першым паверсе гасцёўня і санвузел, а на другім — спальня з вялікім ложкам.
Пры гэтым кухні і халадзільніка ў доміку няма: есці прыйдзецца ў двух рэстаранах на тэрыторыі комплексу. Адпачынак у такім доміку са сняданкам 800 рублёў у суткі. Лазня, спа, масаж і актыўны адпачынак — толькі за дадатковы кошт.
Дорого или нормально за такой отдых?
Відэа набрала ўжо мільён праглядаў і больш за 2000 каментароў. Гледачы шакаваныя такой цаной за домік у Беларусі.
«Дзеткі, вы там зусім ці што? За 800 у суткі я ў трохзоркавым гатэлі на Мальдывах адпачну».
«Ну я наогул не разумею, за што такія грошы? Ні лазні, ні сауны, ні басейна! Сядзі і глядзі на маркотнае возера і чакай сонца за 800 рублёў».
«Прабачце, але Мальдывы за 5000 рублёў 10 дзён гучаць як быццам лепш».
«1000$ адпачыў у Грузіі цэлы тыдзень на беразе мора. 800 рублёў? Вы жартуеце, гэта нерэальна дорага».
«Гэта значыць трое сутак гэтага маркотнага адпачынку са сняданкам роўна пуцёўцы «ўсё ўключана» на моры. Брава, геніяльна».
«Я зразумела, што не стамілася».
Людзі дзеляцца, што за куды меншыя грошы можна злётаць на мора або адправіцца ў польскія горы. Іншыя каментатары пішуць, што гэты дом адпачынку пабудавалі відавочна не для простых беларусаў. А хтосьці мяркуе, што ўладальнік проста вырашыў адбіць выдаткі за год.
Дарэчы, калі верыць агрэгатару Holiday.by, сапраўды можна злётаць на Мальдывы за 5500-6000 рублёў на сем дзён, праўда, у не самыя лепшыя гатэлі і з вылетам з Масквы.
Дарэчы, мяркуючы па інфармацыі на сайце комплексу, домік на вадзе ўсё ж каштуе крыху танней — 600 рублёў без ПДВ. Але ёсць у Шышках прапанова і за 800 рублёў — гэта экадом, які стаіць на аддаленні на востраве.
-
Мінчук падышоў да зборшчыкаў за Лукашэнку і выказаў, што пра яго думае. Атрымалася крыміналка
-
Назва ад кінатэатра, выгляд ад аўтара віцебскай піраміды, на верхнім паверсе — дзеці. Што вядома пра гандлёвы цэнтр, які гарэў у Віцебску
-
Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі
Каментары