Свет33

Зяленскі патлумачыў, чаму Орбан не можа быць мірным пасярэднікам

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не лічыць, што Венгрыя можа адыграць пасярэдніцкую ролю ва ўрэгуляванні канфлікту з Расіяй. На думку ўкраінскага прэзідэнта, Пуцін паважае толькі тых, хто мацнейшы за яго, а значыць пасярэднікам можа выступіць абмежаваная колькасць буйных гульцоў. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам.

Уладзімір Зяленскі (справа) падчас сустрэчы з Віктарам Орбанам у Кіеве 2 ліпеня. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP

«Што тычыцца прэм'ер-міністра Орбана. Ён быў у Кіеве, пасля гэтага паляцеў у Маскву. Я не ведаў, што ён ляціць у Маскву. Гэта яго незалежны выбар.

Што тычыцца таго, ці можа ён быць пасярэднікам… Няма пасярэдніцтва паміж Расіяй і Украінай. Можа пасярэднікам быць толькі сур'ёзны моцны саюзнік. Увесь свет можа прымусіць Расію спыніць гэтую вайну. Гэта не пра пасярэдніцтва. Гэта пра магчымасці.

Альбо ў цябе павінна быць эканоміка, якая ўплывае на Расію, ці Расія і Пуцін залежаць ад гэтага, альбо ў цябе вельмі магутная армія, якую баіцца Пуцін, якая мацнейшая за расійскую. Ці шмат такіх краін у свеце? Я думаю, што Злучаныя Штаты Амерыкі — такая краіна, я думаю, Кітай — такая краіна, я думаю, Еўрасаюз — не адна краіна ў ЕС, не — а ўвесь Еўрасаюз.

Гэта сапраўды можа быць такая пасрэдніцкая місія, таму мы прапанавалі магчымасці, як ціснуць на Расею і як спыніць Пуціна, а для гэтага трэба аб'яднаць усе сілы.

Ён не паважае тых, хто слабы. І нават калі ён сустракаецца з той ці іншай краінай, гэта не значыць, што ён хоча скончыць вайну. Ён хоча прадэманстраваць нейкія крокі, але за гэтай дэманстрацыяй у яго заўсёды ідзе крывавая дэманстрацыя, якую ён прадэманстраваў сёння раніцай ва Украіне», — сказаў Зяленскі.

У сваю чаргу Дональд Туск заявіў, што палітыкі могуць гаварыць, што працуюць дзеля міру, але насамрэч выступаюць за капітуляцыю.

«Гісторыя памятае палітыкаў, якія гаварылі сабе і іншым, што працавалі на справядлівы мір, а насамрэч працавалі на капітуляцыю. Гэтыя палітыкі запісаныя на ганебных старонках гісторыі», — дадаў Туск.

Ён назваў справядлівым мірам для Украіны сяброўства ў Еўрасаюзе і НАТА. Польскі прэм'ер-міністр запэўніў, што Польшча падчас свайго старшынства прыкладзе намаганні, каб Украіна дамаглася менавіта такога міру, а не таемна абгаворанага ў Крамлі.

Раней прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан пасля пераходу з 1 ліпеня старшынства ў Еўрарадзе да яго краіны выправіўся ў працяглае турнэ. Спачатку ён наведаў Кіеў, потым Маскву, затым Баку, сёння правёў перамовы ў Пекіне з Сі Цзіньпінам, а заўтра мае намер прыбыць у Вашынгтон для ўдзелу ў саміце НАТА.

Такім чынам, венгерскі прэм'ер за дзесяць дзён фактычна здзейсніць кругасветнае падарожжа.

Каментары3

  • Васіль
    08.07.2024
    Кацялок ужо не спыніць. Ён варыць і варыць. Украінцы, вы з гэтымі персанажамі расею не пераможаце!
  • Праўдаруб
    08.07.2024
    Зяленскі зягуляўся ўжо. Вайна гэта не сцэнка ў 95 квартале, дзе ты прадзюсар, рэжысёр і выканаўца галоўнай ролі. Гэта рэальнае жыццё. Гэта вайна ў якой Украіна губляе тэрыторыі, людзей, інфраструктуру, эканоміку.

    І каб спыніць гэты разбуральны працэс - трэба шукаць рэальныя шляхі завяршэння канфлікту. Трэба рэальна глядзець на рэчы і цвяроза ацэньваць свае магчымасці, а не ездзіць па гастролях з адным і тым жа спяктаклем, у якім ён расказвае, як “патужно” перамагае Расію
  • Львів
    09.07.2024
    Праўдаруб, пісарчук, прыязжайце ў Кіеў ці Львів, тут большасць украінцаў на вашу пісаніну адкажа, што не жадаюць аніякіх перамоваў з рашысцкімі забойцамі. Таму Зяленскі проста выконвае волю свайго народа. А вось хто клоун, так гэта вы, што паўтарае кррамлёўскія фразы.

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Вядоўца «Белсата» выдаў кнігу пра Дастаеўскага22

Белы дом не будзе мяняць палітыкі ў дачыненні да ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па Расіі7

Быць пераможцамі ці расчэсваць раны ахвярнасці? Справа ў свядомым выбары3

Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада3

Вядомага расійскага аэраразведчыка праз канфлікт з камандзірам адправілі ў мясны штурм. Там ён і загінуў10

Праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў сёлета затрымалі пасля вяртання з-за мяжы3

Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі 9

Райаддзел культуры абвясціў збор грошай, каб закансерваваць касцёл Святога Духа3

Хто той паляк на сустрэчы з Лукашэнкам, які яму падхіхікваў?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →